БЕЛ Ł РУС

Жанчына з-пад Баранавіч прыехала ў Мінск і там накінулася на 10‑гадовага хлопчыка

21.06.2026 / 12:45

Станіслаў Покуць

У Мінску вынеслі прысуд 36‑гадовай жыхарцы Баранавіцкага раёна, якую абвінавачвалі ў хуліганстве, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Увечары трое школьнікаў сядзелі каля крамы на вуліцы Убарэвіча, елі чыпсы і размаўлялі. Жанчына, якая праходзіла міма, пачала іх перадражніваць. Дзеці зрабілі ёй заўвагу, што кепска падслухоўваць іншых, а адзін з хлопчыкаў кінуў некалькі чыпсаў галубам. Жанчына пасля таго, палічыўшы, што ён кінуў іх у яе бок, падышла і ўдарыла 10‑гадовага хлопчыка па твары. Пасля яна спрабавала яго ўдарыць яшчэ і нагой, але прамахнулася. Пры гэтым жанчына лаялася і пагражала дзіцяці.

Дома хлопчык расказаў пра здарэнне маці, якая звярнулася ў міліцыю. Жанчыну знайшлі і распачалі супраць яе крымінальную справу.

У судзе яна поўнасцю прызнала віну, раскаялася і добраахвотна выплаціла кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай у хуліганстве і прызначыў ёй штраф у памеры 40 базавых велічынь (1800 рублёў). Раней яна не была судзімая, афіцыйна не працуе і мае трэцюю групу інваліднасці.

Чытайце таксама:

Мінчук сарваў злосць на шклопакетах і будзе за гэта плаціць

У Брэсце п'яны мужчына ўчыніў разборкі з таксістам

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро

Каментары да артыкула