БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся ўсе пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе

28.06.2026 / 07:08

Міраслаў Яноўскі

Групавы турнір скончыўся толькі што, а плэй-оф стартуе ўжо сёння вечарам.

Фота: Jay Biggerstaff / Getty Images

На чэмпіянаце свету скончылася групавая стадыя.

Аргенціна выйграла ў Іарданіі 3:1. Месі выйшаў на замену ў другім тайме і са штрафнога забіў свой шосты гол на гэтым мундыялі.

Увогуле на шасці чэмпіянатах свету ў Ліянеля — 19 галоў. Яшчэ ў панядзелак ён пабіў рэкорд Міраслава Клозэ, у якога было 16 мячоў.

Алжыр і Аўстрыя згулялі сёння ўнічыю 3:3.

Аргенціна — 9, Аўстрыя — 4, Алжыр — 4, Іарданія — 0.

Аргенціна выйшла ў плэй-оф з першага месца, Аўстрыя з другога, Алжыр з трэцяга.

Матчы 1/16 фіналу стартуюць ужо сёння матчам Канада — Паўднёвая Афрыка (пачатак а 22-й).

Потым:

Бразілія — Японія (панядзелак, 20:00)

Германія — Парагвай (панядзелак, 23:30);

Нідэрланды — Марока (аўторак, 04:00)

Кот д'Івуар — Нарвегія (аўторак, 20:00) 

Францыя — Швецыя (серада, 00:00)

Мексіка — Эквадор (серада, 04:00)

Англія — ДР Конга (серада, 20:00)

Бельгія — Сенегал (серада, 23:00)

ЗША — Боснія і Герцагавіна (чацвер, 03:00)

Іспанія — Аўстрыя (чацвер, 22:00)

Партугалія — Харватыя (пятніца, 02:00)

Швейцарыя — Алжыр (пятніца, 06:00)

Аўстралія — Егіпет (пятніца, 21:00)

Аргенціна — Каба-Вердэ (субота, 01:00)

Калумбія — Гана (субота, 04:30).

Fifa.com

Матчы 1/8 фіналу пройдуць з 4 па 7 ліпеня, чвэрцьфіналы з 9 па 12 ліпеня.

Паўфіналы 14 і 15 ліпеня, матч за трэцяе месца — 18 ліпеня, фінал — 19 ліпеня.

Чытайце таксама:

Месі забіў шосты мяч на гэтым чэмпіянаце свету і 19‑ы ў гісторыі ўсіх мундыяляў

Чарговая сенсацыя чэмпіянату свету: зборная ДР Конга выйшла ў плэй-оф

Заўзятары, якія прыехалі на чэмпіянат свету ў ЗША, у шоку ад амерыканскай культуры чаявых

Амерыканскі акцёр Чэнінг Татум прыйшоў на матч Францыя — Нарвегія ў вобразе Эрлінга Холанда

Зборная Іспаніі ўстанавіла новы сусветны рэкорд па працягласці бяспройгрышнай серыі

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Каментары да артыкула