Спорт22

Амерыканскі акцёр Чэнінг Татум прыйшоў на матч Францыя — Нарвегія ў вобразе Эрлінга Холанда

Зорка Галівуда зладзіла ўчора цэлае шоу на матчы чэмпіянату свету паміж Нарвегіяй і Францыяй у Фоксбара.

Татум з’явіўся на трыбуне ў форме зборнай Нарвегіі, з доўгім светлым парыком і відавочна імітаваў форварда нарвежцаў Эрлінга Холанда. Многія заўзятары спачатку не адразу зразумелі, што перад імі не зорка «Манчэсцер Сіці», а знакаміты акцёр, бо Эрлінг застаўся ў запасе, звярнуў увагу Bild.

Гэта быў не выпадковы касцюм: Татум нядаўна зняўся ў рэкламе Nike як двайнік Холанда і цяпер працягнуў жарт ужо на стадыёне. Ён фатаграфаваўся з нарвежскімі фанатамі і весяліўся на трыбунах, хаця ў самой зборнай Нарвегіі вечар не задаўся: Холанд праседзеў увесь матч у запасе, а каманда прайграла Францыі з лікам 1:4.

Арыгінальны Холанд. Фота: Justin Setterfield/Getty Images

Холанд раней казаў, што яму падабаецца пераўвасабленне Татума.

Зборная Нарвегіі карыстаецца шалёнай папулярнасцю і ў сваёй краіне і за межамі.

Пасля аднаго з матчаў гульцы паселі на футбольным полі і пачалі на манер вікінгаў вяслярыць на дракары пад гучнае «Ру, ру!».

Гэта імгненна стала мемам, і ўсе сталі капіяваць такое вяслярства.

Спачатку такое нават зымітавалі ў нарвежскім парламенце

А потым панеслася па ўсіх кантынентах.

У 1/16 фіналу Нарвегія ў аўторак згуляе з Кот д'Івуарам.

Таму калі ўгледзеце нарвежскіх фанаў на вуліцах сваіх гарадоў, «ру, ру» можаце з імі паўтарыць.

Каментары2

  • Плагіят
    27.06.2026
    Гэтае вяслярства пайшло з канцэртаў швэдскага(!) мэтал рок гурта Amon Amarth!!!
  • Рыгор
    27.06.2026
    Хоць і праігралі Францыі за то бачна што гэта каманда Нарвегіі

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць