БЕЛ Ł РУС

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не

29.06.2026 / 10:52

Nashaniva.com

Больш за 2000 ратавальнікаў з 27 краін свету прыехалі ў Венесуэлу для пошуку людзей пад заваламі пасля двух разбуральных землятрусаў, якія адбыліся 25 чэрвеня. Нягледзячы на цесную дружбу Аляксандра Лукашэнкі з былымі лідарамі Венесуэлы, ён абмежаваўся накіраваннем спачуванняў.

Фота: WFP / Gustavo Vera

Маштабная гуманітарная аперацыя праходзіць пры падтрымцы і каардынацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. 

Агулам задзейнічаны 2245 спецыялістаў і 140 пошукавых сабак, іх задача — пошук і вызваленне людзей з-пад абломкаў будынкаў, аказанне першай медыцынскай дапамогі. 

27 краін прыслалі сваіх вайсковых і цывільных спецыялістаў — дапамогу накіравалі Германія, Чэхія, Іспанія, ЗША, Францыя, Італія, Вялікабрытанія, Турцыя, краіны Лацінскай Амерыкі і Блізкага Усходу.

Таксама сярод іх Літва, якая даслала ў Венесуэлу дзве каманды: ратавальнікаў (20 пажарных, 2 кінолагі і 2 медыкі), а таксама медыцынскую групу з 15 дактароў і 5 лагістаў, якія забяспечваюць працу медыкаў. Разам з імі дастаўлена 6 тон пошукавага абсталявання і 20 тон гуманітарнага і медыцынскага грузу.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў «самыя шчырыя словы падтрымкі ўсім жыхарам Венесуэлы, асабліва ахвярам бязлітаснай стыхіі, хто страціў блізкіх, застаўся без прытулку».

Чытайце таксама:

У Венесуэле выратавалі 60‑гадовую жанчыну пасля 86 гадзін пад заваламі

У Венесуэле 11‑гадовага хлопчыка жывога дасталі з-пад завалаў праз 70 гадзін пасля землятрусу

Колькасць ахвяр землятрусу ў Венесуэле перавысіла 1400 чалавек

У Венесуэле адбыліся магутныя землятрусы

Каментары да артыкула