БЕЛ Ł РУС

Ля ўзбярэжжа Венесуэлы адбыўся новы землятрус

29.06.2026 / 22:22

Nashaniva.com

Ля ўзбярэжжа Венесуэлы раніцай 29 чэрвеня адбыўся новы землятрус магнітудай 4,6. Падземныя штуршкі адчуваліся ў Каракасе і Ла-Гуайры. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Matias Delacroix

Гэта адбылося праз пяць дзён пасля двух моцных землятрусаў магнітудай 7,2 і 7,5, якія выклікалі маштабныя разбурэнні на поўначы краіны і, паводле афіцыйных звестак, забралі жыцці не менш як 1450 чалавек.

Эпіцэнтр новага землятрусу знаходзіўся прыкладна за 10 кіламетраў на ўсход ад Ла-Гуайры, а ачаг залягаў на глыбіні 2,9 кіламетра. Пасля асноўных штуршкоў сейсмолагі зарэгістравалі больш за 400 афтэршокаў.

У шэрагу раёнаў краіны, асабліва ў Каракасе, па-ранейшаму часткова адключаная падача прыроднага газу. Тым часам венесуэльскія і міжнародныя ратавальныя службы працягваюць пошукава-выратавальныя работы ў найбольш пацярпелых раёнах.

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы Дэлсі Радрыгес абвясціла аб пачатку праграмы дапамогі людзям, якія страцілі сваё жыллё ў выніку стыхійнага бедства.

Чытайце таксама:

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не

У Венесуэле выратавалі 60‑гадовую жанчыну пасля 86 гадзін пад заваламі

У Венесуэле 11‑гадовага хлопчыка жывога дасталі з-пад завалаў праз 70 гадзін пасля землятрусу

Колькасць ахвяр землятрусу ў Венесуэле перавысіла 1400 чалавек

Каментары да артыкула