БЕЛ Ł РУС

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»

13.07.2026 / 20:09

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў адказ на ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па расійскай тэрыторыі Расія будзе наносіць яшчэ больш маштабныя ўдары па Украіне. Паводле яго слоў, адказ будзе люстраным, але ў некалькі разоў мацнейшым, і, як ён сцвярджае, украінскі бок ужо адчувае наступствы такіх дзеянняў, паведамляе The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін. Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

«Куды б яны ні спрабавалі наносіць удары на тэрыторыі РФ, мы будзем адказваць люстрана, толькі ў некалькі разоў магутней. Праціўнік будзе гэта адчуваць. Ужо адчувае, спадзяюся», — сказаў Пуцін.

Пуцін таксама прызнаў, што атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы выклікалі цяжкасці з забеспячэннем краіны палівам. Аднак, на яго думку, сітуацыя паступова стабілізуецца дзякуючы моцнай энергетычнай інфраструктуры.

Акрамя таго, ён паведаміў, што Расія, маўляў, стварае новую сістэму паставак паліва ў Крым, якая, паводле яго слоў, будзе лепш абароненая ад магчымых удараў. Пры гэтым ніякіх падрабязнасцяў пра яе або тэрміны запуску ён не паведаміў.

Праблемы з палівам у Расіі ўзніклі пасля серыі ўкраінскіх удараў па нафтаперапрацоўчых заводах і іншых аб'ектах нафтавай інфраструктуры. 6 ліпеня быў атакаваны нават Омскі НПЗ — найбуйнейшы ў краіне, а раней ударамі былі закранутыя і іншыя буйныя прадпрыемствы ў розных рэгіёнах Расіі. Частка заводаў была вымушаная часова спыніць працу або скараціць аб'ёмы перапрацоўкі нафты.

На фоне гэтага ў многіх рэгіёнах краіны ўзніклі цяжкасці з продажам паліва. У шэрагу расійскіх абласцей былі ўведзеныя абмежаванні на продаж бензіну, у іншых паведамлялася пра перабоі з пастаўкамі, закрыццё асобных аўтазаправак і рост цэн.

Паводле заявы галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны Аляксандра Сырскага, за першыя шэсць месяцаў 2026 года ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдары па 697 аб'ектах на тэрыторыі Расіі. Паводле яго ацэнкі, прамыя і ўскосныя эканамічныя страты ад гэтых атак перавысілі 6,1 мільярда даляраў ЗША.

Чытайце таксама:

У Сызрані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі

Саратаўскі НПЗ прыпыніў працу пасля атакі ўкраінскіх дронаў

Сырскі лічыць, што расіяне будуць наступаць на Чарнігаўшчыну з Бранскай вобласці. А вось з Беларусі — наўрад ці

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную

Каментары да артыкула