Толькі ў пяці раёнах Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы
У Беларусі свабодна наведваць лясы без дадатковых абмежаванняў цяпер можна толькі ў пяці раёнах са 118. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі.
Скрыншот: mlh.by
Без забарон у лясы можна заходзіць у Гродзенскім раёне, а таксама ў чатырох раёнах Віцебскай вобласці — Верхнядзвінскім, Мёрскім, Шаркаўшчынскім і Браслаўскім.
На астатняй тэрыторыі краіны дзейнічаюць абмежаванні. Яны забараняюць заязджаць у лес на аўтамабілях і распальваць вогнішчы, аднак пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў застаюцца дазволенымі.
Абмежаванні звязаныя з пажаранебяспечнай сітуацыяй у лясах.
Чытайце таксама:
У Грэцыі лясныя пажары ахапілі ваколіцы Афінаў
У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся
Лясныя пажары разбушаваліся на Крыце: там эвакуявалі тысячы чалавек
Дождж, народжаны агнём. Што такое вогненная хмара і як яна робіць пажары яшчэ больш разбуральнымі