БЕЛ Ł РУС

Полацкі малочны камбінат прызналі банкрутам

4.08.2026 / 17:16

Nashaniva.com

Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў Полацкі малочны камбінат банкрутам і пастанавіў пачаць працэдуру яго ліквідацыі.

Здымак ілюстрацыйны

Незадоўга да гэтага вытворчыя актывы прадпрыемства перадалі ў кіраванне кампаніі «Савушкаў прадукт». Яна атрымала вытворчыя будынкі, абсталяванне і працоўны калектыў, якія плануецца выкарыстаць для мадэрнізацыі і аднаўлення былой буйной малочнай вытворчасці. Запазычанасці ж самога камбіната, як мяркуецца, застануцца на дзяржаве.

Справа аб банкруцтве была распачатая ў маі. За гэты час адбываўся прыём і разгляд патрабаванняў крэдытораў.

Паводле справаздачы антыкрызіснага кіраўніка, агульны аб'ём патрабаванняў крэдытораў склаў амаль 400 мільёнаў рублёў, тады як кошт маёмасці прадпрыемства ацэнены прыкладна ў 230 мільёнаў рублёў.

Чытайце таксама:

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»

Каментары да артыкула