Эканоміка1010

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»

Полацкі малочны камбінат прадаюць ААТ «Савушкаў прадукт». Новы ўласнік абяцае за некалькі месяцаў ператварыць старое прадпрыемства ў сучасны завод, накіраваўшы на гэтыя мэты каля 70 мільёнаў еўра. Пра амбіцыйныя планы калектыву паведаміў гендырэктар ААТ «Савушкаў прадукт» Аляксандр Саўчыц, піша Белта. Прадаюць прадпрыемства «па рыначным ацэначным кошце», які не называецца.

Як расказаў Саўчыц калектыву, мадэрнізацыя прадпрыемства пачнецца з абнаўлення сетак: на заводзе заменяць водаправод і каналізацыю, якія не рамантаваліся 40 гадоў.

Холдынг ужо закупіў сучаснае абсталяванне на 20 мільёнаў еўра і гатовы мантаваць яго адразу пасля падрыхтоўкі пляцовак, расказаў гендырэктар.

На першым этапе ў полацкіх цэхах будуць выпускаць тварожныя сыркі — да 40 т за суткі на пяці лініях. Таксама на новым заводзе будуць працаваць дзве лініі рассыпістага тварагу. Для вытворчасці масла вяршкі будуць прывозіць з аршанскага цэха. Усе цэхі і іншыя памяшканні поўнасцю перабудуюць, і ўмовы працы, як абяцаюць, якасна палепшаюць.

Асобную ўвагу Саўчыц надаў лёсу калектыву. Ён запэўніў, што звальненняў не будзе: тых, каго заменіць аўтаматыка, прадпрыемства перавучыць у сваім навучальным цэнтры для працы на складанай тэхніцы.

«Новы цэх мы пабудуем у максімальна сціслыя тэрміны, да Новага года зможам завяршыць поўную рэканструкцыю. Мы разлічваем на вашу дапамогу ў будаўніцтве, задзейнічаем мужчын на розных работах. У нас ёсць свае будаўнікі, зваршчыкі, айцішнікі, якія тут, на месцы, будуць працаваць на ўзвядзенні завода разам з вамі», — сказаў ён.

Таксама Аляксандр Саўчыц прапанаваў усім ахвочым пабываць на іншых пляцоўках ААТ, для гэтага абяцаюць аўтобус. Ён расказаў пра сацпакет для работнікаў прадпрыемства, які ўключае медыцынскае абслугоўванне, бясплатнае наведванне басейна, спартзалы.

«На першым этапе мы плануем накіраваць на рэканструкцыю Полацкага малочнага камбіната каля 70 млн еўра», — паабяцаў ён.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава таксама прыехала на Полацкі малочны камбінат. Спікер верхняй палаты парламента падкрэсліла, што рашэнне Лукашэнкі прадаць полацкае прадпрыемства «Савушкаву» было «абсалютна вывераным», а іншых варыянтаў выратаваць завод, паводле яе слоў, проста не існавала.

Качанава адзначыла, што ў холдынгу ўжо працуюць больш за 10 тысяч чалавек, а сярэдні заробак там складае каля 4000 рублёў. Менавіта на такі ўзровень даходаў і «суперсучасныя ўмовы» павінны разлічваць палачане пасля поўнай рэканструкцыі.

Паводле слоў Качанавай, асноўнай мэтай яе візіту было сказаць людзям «вочы ў вочы», што ніхто не застанецца без працы. 

Полацкі малочны камбінат знаходзіцца ў фінансавым крызісе: па выніках 2025 года яго страты выраслі ў 9 разоў і дасягнулі 28,9 млн рублёў. Шматлікія рэарганізацыі і далучэнне віцебскага ААТ «Малако» не далі выніку, таму ў лютым 2026 года Аляксандр Лукашэнка даручыў бізнэсмену Аляксандру Машэнскаму заняцца мадэрнізацыяй прадпрыемства.

Каментары10

  • Дзмітрый
    22.04.2026
    Гэта ўсё таму што мы перасталі есці Сыркі з пандай 😢
  • не хапае масла
    22.04.2026
    Дзмітрый, 100% сыркоў ўжо даўно з пальмавым маслам.
    ... і смак ад яго ў тых свркоў зусім не той, не кажучы ўжо пра карыыснаць
  • Лёгка
    22.04.2026
    Уяўляецца не вельмі цяжкай справай падвесці прадпрыемства пад крызісны стан, каб потым прыняць "выверанае" рашэнне

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць