Кампанія «Савушкаў прадукт» аднавіла выпуск папулярных глазураваных тварожных сыркоў «Мі-Шу!» з выявай панды на ўпакоўцы. Пры гэтым вытворчасць была перанесена з Полацка ў іншыя гарады, піша бярозаўская раёнка «Маяк».

Фота: fabula.by
Пасля ўключэння Полацкага малочнага камбіната ў склад холдынга на прадпрыемстве пачалася маштабная мадэрнізацыя. Каб не спыняць выпуск прадукцыі і забяспечыць яе наяўнасць у крамах, вытворчасць сыркоў арганізавалі на філіялах кампаніі ў Бярозе і Баранавічах.
У кампаніі адзначылі, што перанос вытворчасці адбываўся пры ўдзеле спецыялістаў з Полацка, у тым ліку тэхнолагаў і майстроў цэха глазіроўкі. Гэта дазволіла захаваць тэхналогію вырабу і працягнуць выпуск прадукцыі без значных перапынкаў.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары