БЕЛ Ł РУС

Мінскае метро з панядзелка пераходзіць на новы рэжым працы

22.08.2026 / 16:41

Nashaniva.com

З 24 жніўня Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы рэжым працы. Гэта азначае, што ў гадзіны найбольшай загрузкі цягнікі будуць хадзіць часцей.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

На першай (Маскоўскай) і другой (Аўтазаводскай) лініях у ранішні час пік — з 7:00 да 9:00 — інтэрвал паміж цягнікамі складзе 2 хвіліны.

Увечары з 17:00 да 19:00 цягнікі будуць прыходзіць з інтэрвалам 2,5 хвіліны. Па пятніцах вячэрні час пік будзе працягвацца з 16:00 да 18:30.

На трэцяй (Зеленалужскай) лініі раніцай інтэрвал руху складзе 5 хвілін, а ўвечары — 7 хвілін.

Актуальны расклад пасажыры могуць паглядзець на інфармацыйных табло, размешчаных на станцыях метро.

Чытайце таксама:

Будаўнікі метро скончылі работы пад рэчышчам Свіслачы

Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі прысуд

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

На станцыі метро «Плошча Францішка Багушэвіча» закрыюць частку выхадаў

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць

Каментары да артыкула