Грамадства1010

Расіяніну, які п'яным пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро, вынеслі прысуд

Вы будзеце здзіўленыя ягонай мяккасці. 

У канцы красавіка ў сацсетках завірусілася відэа, як ахоўнікі скручваюць пасажыра проста на пероне станцыі «Каменная горка». Відавочцы пісалі, што перад гэтым мужчына, які аказаўся турыстам са Смаленска, бегаў па вагонах, спрабаваў біцца з аховай і нават ударыў сваю маленькую дачку.

Прычынай канфлікту стала тое, што пасажыру з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення, забаранілі ў праходзе на станцыю, але той змог прарвацца да вагонаў. 

У выніку 28‑гадовага грамадзяніна Расіі асудзілі за гвалт у дачыненні да работнікаў службы аховы Мінскага метрапалітэна. Пракуратура Фрунзенскага раёна паведаміла больш падрабязнасцей красавіцкага здарэння.

Пасля таго, як пасажыра з жонкай і маленькай дачкой не пусцілі ў метро, яны падняліся наверх, каб выклікаць таксі. Але турыстаў не задаволіў час чакання машыны, і каб не спазніцца на вакзал, яны паспрабавалі яшчэ раз прарвацца ў падземку. 

Ужо на пероне сям'ю спыніў ахоўнік і нагадаў, што п'яным нельга ездзіць на метро. У выніку мужчына штурхнуў інспектара і пабег у бок цягніка. Але, на яго няшчасце, гэта быў састаў, які прывёз пасажыраў на канцавую станцыю.

У выніку расіянін з сям'ёй пачаў уцякаць па вагонах ад ахоўнікаў, а затым ударыў аднаго з іх па твары. Усё скончылася затрыманнем і крымінальнай справай. 

Аднак прысуд беларускага суда ў дачыненні да госця з Расіі аказаўся надзвычай мяккім. Яму прысудзілі тры месяцы арышту і 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды аднаму з пацярпелых ахоўнікаў.

Каментары10

  • Шарик
    08.08.2026
    Классово близкий
  • Виктория
    08.08.2026
    Ну он же в ладоши не хлопал и больше трёх не собирался...

    Ганьба таким судилищам
  • Дом
    08.08.2026
    А как вы хотели? Хозяева однако.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць