БЕЛ Ł РУС

Птушкай года 2027 года стала шчурка-пчалаедка

24.08.2026 / 21:11

Nashaniva.com

Скончыліся выбары Птушкі 2027 года, арганізаваныя НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, інфармацыйным рэсурсам «Смартпрэс»і кампаніяй «Дзікая прырода», паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Шчурка-пчалаедка. Фота Віктара Выскваркі

Удзельнікі маглі прагаласаваць на пяці анлайн-пляцоўках да 23 жніўня ўключна за адну з чатырох птушак-кандыдатаў. Вынікі ўсіх пляцовак па кожным відзе складваліся.

Усяго сабрана 4172 галасы. І вось вынікі:

Такім чынам, з вялікім адрывам у сёлетнім галасаванні перамагла шчурка-пчалаедка. Яна заменіць Птушку 2026 года — чорнага бусла. Шчурка заняла першае месца на кожнай пляцоўцы галасавання.

Шчурка-пчалаедка — чырванакніжная пералётная птушка. Гняздуецца ў норах, сустракаецца па ўсёй Беларусі, але часцей на поўдні. Колькасць паступова расце праз пацяпленне клімату. Галоўная праблема — разбурэнне гнёздаў у кар'ерах, таму важна своечасова выяўляць такія месцы і браць іх пад ахову.

Наступны год пройдзе пад крылом гэтай прыгожай птушкі — наперадзе асветніцкія і прыродаахоўныя акцыі.

Людзі не засталіся абыякавымі і да іншых кандыдатаў. Другое месца заняла качка-чырка — маленькая пералётная качачка, колькасць якой імкліва зніжаецца, а качараў дагэтуль легальна адстрэльваюць вясной. Нават нелюбімы многімі баклан атрымаў сотні галасоў падтрымкі, бо птушка не вінаватая, што прырода зрабіла яе выдатным рыбаловам. Але яшчэ нідзе бакланы не знішчылі ўсю рыбу, як гэта часам робіць чалавек.

Чытайце таксама:

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

У Гродзенскім заапарку ўпершыню нарадзілася птушаня палярных соў

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?

Каментары да артыкула