Трамп: Мы імкнёмся карэнным чынам змяніць палітычную сітуацыю на Кубе
Выступаючы на Генеральнай асамблеі ААН, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што камуністычны рэжым на Кубе знаходзіцца пад самым моцным ціскам за ўсю гісторыю свайго існавання. Паводле яго слоў, рэжым нібыта перажывае беспрэцэдэнтны крызіс і ў выніку павінен рухнуць.
Дональд Трамп падчас выступлення на Генасамблеі ААН. Фота: AP Photo / Heather Khalifa
Трамп таксама паведаміў, што дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа вядзе перамовы з кубінскім бокам, аднак не раскрыў іх падрабязнасцяў.
Амерыканскі прэзідэнт дадаў, што ЗША не дапусцяць выкарыстання замежнымі праціўнікамі тэрыторыі паблізу амерыканскіх межаў як базы для пагрозаў Злучаным Штатам.
Падчас выступу Трампа кубінская дэлегацыя пакінула залу пасяджэння Генеральнай асамблеі ААН.
Агульныя дэбаты 81‑й сесіі Генеральнай асамблеі ААН праходзяць у Нью-Ёрку з 22 да 28 верасня.
Чытайце таксама:
Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?
Рубіа заявіў, што Куба пагроза для ЗША, Гавана абвінаваціла яго ў хлусні
«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту