БЕЛ Ł РУС

Памёр музыка Аляксандр Сташкевіч

6.10.2026 / 20:52

Nashaniva.com

1 кастрычніка памёр лідар магілёўскага рок-гурта «Барон Мюнхгаўзэн» Аляксандр Сташкевіч, паведамляе выданне «Магілёў. Media». Яму было 57 гадоў, гурту — 20.

Аляксандр Сташкевіч

Родам Аляксандр Сташкевіч з Быхава. У «Бароне Мюнхгаўзэне» ён пісаў музыку і вершы і граў на гітары, а свае песні выконваў і з гуртом, і сольна.

Песні Аляксандра поўныя філасофскага сэнсу — «Акварыум» і «Пікнік» у адным флаконе. Гурт ведалі па канцэртах у Магілёве і па тэлепраграме «Четвертая студия», дзе «Барон Мюнхгаўзэн» граў ужывую.

Сам Сташкевіч казаў, што песні ў яго нараджаюцца толькі з моцнага перажывання — пасля падзеі, сустрэчы, кнігі або фільма.

«Мяне абавязкова нешта павінна вельмі моцна ўзрушыць», — тлумачыў ён.

Асабліва востра Сташкевіч перажываў сыход сяброў, а адна з яго найлепшых песень — пра тое, што знаёмых твараў навокал становіцца ўсё менш.

Сябры музыкі абяцаюць, што ў Магілёве з’явіцца дрэва, названае яго імем.

Чытайце таксама:

Памёр тата Змітра Дашкевіча

Памёр псіхатэрапеўт Ігар Длужнеўскі

Памерла Валянціна Гаявая

Каментары да артыкула