Доўгачасовай кіраўніцы «Харошак» было 90 гадоў.

Валянціна Гаявая, заснавальніца беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, народная артыстка Беларусі, памерла сёння 3 кастрычніка, паведамляе «Культура і мастацтва».
Валянціна Гаявая нарадзілася 22 ліпеня 1936 года ў вёсцы Данілаўка тагачаснага Сталінградскага краю (сёння Валгаградская вобласць Расіі).
У 1965 годзе скончыла Вышэйшую прафсаюзную школу Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе. З 1967 года была мастацкім кіраўніком дзіцячай харэаграфічнай студыі Дома культуры завода імя Кірава ў Магілёве, з 1973 года — балетмайстар Белдзяржфілармоніі.
У 1974 годзе разам з Мікалаем Дудчанкам заснавала харэаграфічены ансамбль «Харошкі», стала яго мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам.
У 1989 годзе Валянціне Гаявой было прысвоена званне Народнага артыста БССР.
Каментары