Грамадства66

Памёр псіхатэрапеўт Ігар Длужнеўскі

Ён быў спецыялістам у галіне нейралінгвістычнага праграмавання, укараняў у Беларусі эрыксанскі гіпноз і дапамагаў пацярпелым у тэракце 2011 года.

Ігар Длужнеўскі. Фота: Onliner

Пра смерць паведамілі на асабістай старонцы спецыяліста ў сацыяльных сетках. Развітанне прызначана на 5 кастрычніка з 12:00 да 13:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Кульман, 33а. Паведамляецца, што цела будзе крэміравана.

Ігар Длужнеўскі меў 40 гадоў прафесійнага стажу, з якіх больш за трыццаць гадоў спецыялізаваўся на псіхіятрыі і псіхатэрапіі.

У 1988 годзе Длужнеўскі скончыў лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Пасля непрацяглай працы ў якасці ўрача-тэрапеўта прайшоў спецыялізацыю па псіхіятрыі і псіхатэрапіі, а таксама навучаўся ў маскоўскім Інстытуце псіхааналізу. З 1994 па 2011 год рэгулярна праходзіў курсы павышэння кваліфікацыі ў БелМАПА па напрамках псіхатэрапіі неўрозаў, псіхасаматычных расстройстваў, лячэння дэпрэсій і экспертызы ап'янення.

Значны этап яго кар'еры звязаны з працай на пасадзе галоўнага псіхатэрапеўта Беларускай чыгункі. У межах сваіх службовых абавязкаў ён аказваў псіхалагічную дапамогу машыністам, якія сталі сведкамі суіцыдаў на чыгуначных пуцях. Таксама Длужнеўскі працаваў з пацярпелымі ў выніку тэрарыстычнага акта ў мінскім метро ў красавіку 2011 года.

Акрамя ўрачэбнай практыкі, ён з'яўляўся адным з вядучых трэнераў цэнтра Міхаіла Дзернакоўскага і выступаў галоўным вядучым рэтрыта «Падарожжа Героя».

Асноўным профілем Ігара Длужнеўскага быў эрыксанскі (недырэктыўны) гіпноз і трансперсанальная псіхалогія. Ён быў сертыфікаваны як асацыяваны трэнер Erickson College International, прайшоўшы асабістае навучанне ў прэзідэнта каледжа Мэрылін Аткаінсан. Таксама вучыўся ў сусветна вядомых распрацоўшчыкаў метадаў НЛП і гіпнозу Стывена Гілігена і Роберта Дзілтса.

У адрозненне ад аўтарытарнага (дырэктыўнага) гіпнозу, спецыяліст практыкаваў метад Мілтана Эрыксана. Гэты падыход выключае прамыя загады і грунтуецца на мяккім увядзенні пацыента ў стан трансу (сфакусаванай увагі) праз выкарыстанне метафар, казак і ўскосных выказванняў. Падчас сеансаў пацыенты знаходзіліся ў свядомасці, але факусаваліся на ўнутраных працэсах для пошуку псіхалагічных рэсурсаў. У сваіх публічных каментарыях і інтэрв'ю СМІ ўрач паслядоўна крытыкаваў эстрадны (канцэртны) гіпноз і развенчваў міфы пра магчымасць «замбіравання» або поўнага падаўлення волі чалавека.

Каментары6

  • Люди смертны
    04.10.2026
    Погуглил, кто это. Кроме Нашей Нивы ничьих новостей не индексируется. Наверное, очень важный для них человек. Или для белорусского национального возрождения.
  • Аналитик
    04.10.2026
    "использование метафор, сказок и косвенных высказываний"
    Хм... А ведь это прямо то, что говорит пропаганда. Она же никогда прямо не скажет, как луку критикуют или что делает оппозиция. Она говорит: "Слухи об этом ложные", не говоря, что же на саммом деле произошло.
  • Теперь понятно
    04.10.2026
    Теперь понятно, почему Рыгорыч и Коля без страха входили в метро после взрыва

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

За паўстагоддзя харчовая піраміда перавярнулася з ног на галаву. Раней раілі есці больш хлеба, а цяпер — мяса

Аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» выключылі з Беларускага саюза мастакоў. Сам ён застаўся без заказаў і ў крэдытах24

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць