БЕЛ Ł РУС

У санаторый пад Маладзечнам завезлі на лячэнне «ветэранаў СВА»

6.10.2026 / 21:51

Nashaniva.com

У санаторыі «Вяжуці» пад Маладзечнам праходзяць лячэнне ўдзельнікі вайны супраць Украіны з акупаванай Херсонскай вобласці, якіх у Расіі называюць «ветэранамі СВА», заўважылі праваабаронцы з Mayday.team.

У верасні херсонскі філіял расійскага фонду «Абаронцы Айчыны» накіраваў у Беларусь на лячэнне як мінімум аднаго ўдзельніка баявых дзеянняў, а таксама некалькіх членаў сем’яў загінулых і зніклых без вестак вайскоўцаў.

Урад Херсонскай вобласці публікуе фатаграфіі «ветэрана СВА» Леаніда Логвіна, які страціў нагу падчас вайны супраць Украіны. Лячэнне ў Беларусі ён называе магчымасцю «аднавіцца і зноў адчуць смак жыцця».

Першая група з Херсонскай вобласці праходзіла лячэнне ў гэтым жа самым санаторыі ў сакавіку гэтага года. Тады ў яе ўваходзілі трое расійскіх вайскоўцаў і жонка загінулага вайскоўца.

Санаторый «Вяжуці» спецыялізуецца на лячэнні захворванняў касцява-мышачнай і сардэчна-сасудзістай сістэм, а таксама на рэабілітацыі людзей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату.

Чытайце таксама:

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»

«Людзі стрыманыя, але не заўсёды добрыя». Барбер пераехаў з Крыма ў Мінск, але доўга не пратрымаўся і збег у Маскву

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала

Каментары да артыкула