Грамадства1111

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала

Беларусы патлумачылі, што з гэтым не так. 

Ілюстрацыйны здымак з вуліц Мінска. Фота: lookby.media

Жыхар Санкт-Пецярбурга Яўген Картамышаў напісаў у Трэдс пост для расіян, якія пераязджаюць у Мінск, заўважыла «Салідарнасць». 

«Мне ўчора прапанавалі выйсці на працу з заробкам 4000 BYN. Кажуць, што для Мінска гэта вельмі добры заробак, але давайце лічыць:

2150 — арэнда кватэры,

250 — камуналка;

100 — садок аднаго дзіцяці;

100 — сaдок другога дзіцяці.

Атрымліваецца 4000 — 2600 = 1400 BYN.

Ні ў чым сабе не адмаўляйце. Вось і думайце, варта шукаць працу ў Мінску ці не».

Пост сабраў больш за тысячу каментарыяў.

«Дай беларусу заробак 4000 — ён будзе гаспадаром свету»

«Сардэчна запрашаем адсюль!», «Усё правільна! Жахлівы заробак, хутчэй едзьце дадому», — напісалі карыстальнікі Трэдса аўтару паста.

Большасць беларусаў пытаюцца, на якой працы расіяніну прапанавалі такі заробак. Ён патлумачыў, што вакансія — кіраўнік праекта ў цэху.

«У маім горадзе ёсць заробак 800 руб., 4000 тут толькі сніцца людзям», — напісалі яму.

«А вы на 1500 пражыць паспрабуйце. 1500 — гэта добры заробак лічыцца».

«Дай беларусу заробак 4000, ён будзе гаспадаром свету, купіць кватэру, гараж для свайго В5 і бульбы. Улетку стандартны Егіпет з жонкай. Але ў многіх такіх заробкаў няма».

«Сардэчна запрашаем у рэальнасць. 4000 — гэта радуйцеся, што вам прапанавалі. У Мінску 3000 — гэта ўжо шык заробак. І зняць кватэру тут нятаннае задавальненне».

Расіяніна паслалі ў калгас: «Усё ў разы танней будзе!»

«Навошта ў Мінск? Едзьце ў аграгарадок — там поўна працы, і дом дадуць умоўна бясплатна. Мы жывём у аграгарадку, і нам на сям’ю далі дом. Спецыяльна калгас будуе дамы для работнікаў. Тры пакоі, кухня, праўда, без мэблі. Жывём ужо год. Плацім толькі камуналку. Дзяцей 5 чалавек. Сад, школа побач, такіх гарадоў многа. Я ў школе працую, муж на ферме. Самі з Масквы».

«Акрамя жартаў — едзеце ў калгас, уладкоўваецеся механізатарам, атрымліваеце 5000‑6000 у сезон, 4000‑4500 зімой. Умоўна бясплатна атрымліваеце прыватны дом, дзе жыць! Бясплатны садок, школу, дапамогу да водпуску, яшчэ прадуктовы пакет з прадпрыемства. Жыццё наладжваецца! У Мінск не едзеце, і ўсё ў разы танней будзе! Цэны завышаныя ў сталіцы, у тым ліку дзякуючы расіянам».

Адзін з трэдчан пярэчыў, што такіх заробкаў у гаспадарках няма: 1000 — зімой, 4000 — летам.

Як выжыць на 13 рублёў на дзень — беларуска падзялілася досведам

Беларуска напісала, што ў яе заробак 2700 рублёў чыстымі, за крэдыт на новую кватэру яна выплачвае 1900, камуналка — 150, інтэрнэт — 50. Акрамя таго, у дзяўчыны ёсць яшчэ адзін крэдыт, за які штомесяц яна выплачвае 200 рублёў. Разам на харчаванне застаецца 400 рублёў — на аднаго чалавека з катом.

«Вось як жывуць беларусы. Выплачу кватэру, куплю аўто ў крэдыт», — падзялілася яна. Паводле слоў дзяўчыны, яна мала есць карыснага: «Грэчка, макароны, курыца. Агуркі, капуста. Шмат булачак і бліноў. У новай кватэры стала шмат пячы: запяканкі, кексы, пірагі».

Расіянін здзівіўся, як можна выжыць на 13 рублёў на дзень. Беларуска патлумачыла: «Так, толькі не на дзень. Закупляюся прыкладна на 60 рублёў на тыдзень. Штосьці дакупляю па дробязях на працягу тыдня. Сама гатую. Ніякіх сталовых і рэстаранаў, каву не п’ю ўсё жыццё. Усё вельмі строга».

У каментарыях таксама здзівіліся цане на арэнду жылля ў Мінску. Аўтар паста патлумачыў, што такія прапановы знайшоў на Куфары.

«Попыт нараджае прапанову, — разважае адзін з каментатараў. — Такія цэны на жыллё толькі таму, што ахвотных з грашыма ўсё яшчэ больш, чым тых, хто здае кватэры. І з наплывам рэлакантаў, асабліва з топ-3 расійскіх гарадоў, сітуацыя будзе ўсё горшай. Таму што з маскоўскімі ці піцерскімі заробкамі з дыстанцыйнай працай вельмі і вельмі камфортна можна жыць у Мінску, на шырокую нагу. Адсюль і сітуацыя на рынку жылля».

У бок аўтара паста пасыпаліся і абвінавачванні ў тым, што гэта з-за іх, расіян, арэнда ў Мінску 2150 рублёў замест 1000.

«Вы прыехалі са сваімі цэнамі ў Грузію, паднялі там цэны на арэнду. Цяпер вы прыехалі са сваімі цэнамі ў Беларусь, таксама паднялі цэны на арэнду. Калі вы гатовыя плаціць 500-800$ за арэнду, гэта не значыць, што мясцовыя з заробкам 600$, якія жывуць на арэндзе, могуць столькі плаціць. Сядзіце лепш у сябе дома і не псуйце людзям жыццё. І так, тут 4000 рублёў лічацца вялікімі грашыма, многія атрымліваюць гэтыя грошы за 2‑3 месяцы».

Але не ўсе з гэтым згодныя:

«Хопіць пісаць, што 4000 рублёў — добры заробак. Заробак «добры» на фоне нізкіх заробкаў і нізкага ўзроўню жыцця. У многіх у два разы ніжэйшы, але для жыцця гэтага мала. Татальная галеча».

Каментары11

  • Бгг
    13.07.2026
    Ну да, 4000 - обычный зароботок в Минске, но в несезон - меньше. Плиточники, штукатуры, электрики и т.д.
    4К долларов, конечно. Хочешь "кіраўніком праекта ў цэху" - ну да, будет в рублях. Можно еще санитаркой в больницу и жаловаться, что на хатку в минск-мире не хапае.
  • .
    13.07.2026
    Вельмі падобна.
  • 50 км от Минска
    13.07.2026
    В 50 км от Минска, средняя зарплата, на руки, и есть 1400-1500 р.

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

Двух амерыканцаў пераблыталі ў радзільні — яны даведаліся пра гэта выпадкова праз 36 гадоў3

Дзе ў Еўропе найбольш выраслі продажы жылля ў 2025 годзе1

Беларуская дызайнерка ехала ў падарожжа ў Грузію — але на трасе пад Варонежам яе затрымалі з наркотыкамі4

МАЗ паказаў новыя аўто для аэрапорта4

На полі з цукровымі буракамі пад Пухавічамі гуляў зубр1

Якіх грыбоў сёлета ў лесе будзе найбольш?3

На Браслаўскіх азёрах пабудуюць модны рэтрыт-цэнтр ФОТЫ5

Жыхары Стаўрапаля пілі з унітазаў, каб выйграць грошы13

Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць