БЕЛ Ł РУС

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў

15.10.2026 / 23:17

Nashaniva.com

У Расіі затрымалі беларуса Андрэя Басуева, стваральніка карты «Халва». Ва Узбекістане яго абвінавачваюць у нібыта прысваенні 100 мільёнаў даляраў інвестараў, піша выданне «Белорусы и рынок».

Андрэй Басуеў

Басуеў быў затрыманы ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева. Паводле паведамленняў СМІ, улады Узбекістана абвясцілі яго ў міжнародны вышук.

Андрэй Басуеў калісьці вывеў на беларускі рынак праз МТБанк, а на расійскі — праз Саўкамбанк — плацежную карту «Халва». Пасля сыходу з Саўкамбанка, якому новы ўладальнік МТБанка Аляксей Алексін прадаў ідэю «Халвы», Басуеў узначаліў ва Узбекістане платформу растэрміноўкі Solfy. З пачатку 2020‑х ён развіваў яе ў партнёрстве з найбуйнейшым банкам краіны — дзяржаўным Узнацбанкам.

Цяпер кампанія Solfy RUS і інвестар Максім Палятаеў патрабуюць ад Узбекістана 8,3 мільярда расійскіх рублёў (прыблізна 98,96 мільёна даляраў) праз міжнародны арбітраж пры Сусветным банку. Іск зарэгістравалі 23 верасня. Інвестары спасылаюцца на пагадненне паміж Расіяй і Узбекістанам аб абароне інвестыцый.

Як паведамляюць СМІ, канфлікт пачаўся пасля таго, як партнёрства Solfy і Узнацбанка перарасло ва ўзаемныя прэтэнзіі. У 2024 і 2025 гадах суды Ташкента абавязалі кампанію выплаціць банку ў агульным ліку 21,32 мільярда ўзбекскіх сумаў (каля 1,78 мільёна даляраў) запазычанасці і няўстойкі.

У сакавіку 2026 года сілавікі затрымалі кіраўніка мясцовага падраздзялення Solfy Уктама Хасанава ў рамках крымінальнай справы. Інвестары расцэньваюць гэта як ціск і звярнуліся ў арбітраж з просьбай дамагчыся яго вызвалення.

Чытайце таксама:

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне

Гамельчука судзілі за вялікі хабар. Самае цікавае, як ён яго патраціў

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна

Каментары да артыкула