Грамадства55

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне

Зусім нядаўна Віталю Панчанку прысудзілі сем гадоў калоніі.

Віталь Панчанка на пасадзе старшыні Рэчыцкага райвыканкама ў 2021 годзе. Фота: Дняпровец

Былы старшыня Рэчыцкага райвыканкама Віталь Сямёнавіч Панчанка стаў дырэктарам КСУП «Скараднянскі» ў Ельскім раёне. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце мясцовага райвыканкама, піша «Флагшток». 

Характэрна, што яшчэ ў пачатку 2026 года ён атрымаў суровы прысуд: суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі, штрафу ў памеры 700 базавых велічынь і забароны займаць кіроўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў.

Крыніца, звязаная з прадпрыемствам, расказала «Флагштоку», што былога рэчыцкага старшыню Панчанку прызначылі дырэктарам КСУП у канцы ліпеня 2026 года.

Сярод работнікаў прадпрыемства распаўсюджана меркаванне, што новы кіраўнік карыстаецца пратэкцыяй Уладзіміра Дворніка — былога старшыні Гомельскага аблвыканкама, а цяпер дырэктара «Мазырсолі».

Інтарэс Дворніка, мяркуе «Флагшток», палягае ў тым, каб прызначыць знаёмага кіраўніка ў гаспадарку, якую ў наступным годзе плануецца перадаць у падпарадкаванне «Мазырсолі». Перадача адсталых гаспадарак больш заможным прадпрыемствам — распаўсюджаная практыка часоў Аляксандра Лукашэнкі.

Сур'ёзныя праблемы з законам у Панчанкі ўзніклі яшчэ ў 2022 годзе. Яго затрымлівалі і ўтрымлівалі ў СІЗА па справе аб фальсіфікацыі статыстыкі падзяжу жывёлы ў Рэчыцкім раёне.

Пасля гэтага ён страціў высокую пасаду старшыні райвыканкама, але неўзабаве пасля выхаду з СІЗА атрымаў пасаду намесніка начальніка аддзела ідэалогіі РУТТ «Беларуснафты». Пра такую пасаду многія дзяржслужачыя могуць толькі марыць — адказнасць мінімальная, заробак годны.

Пазней супраць яго распачалі новую крымінальную справу. Паводле звестак «Флагштока», у 2025 годзе Панчанку зноў узялі пад варту і змясцілі ў СІЗА-3 Гомеля.

Да гэтага прывялі ў тым ліку спробы былога чыноўніка аформіць фіктыўную інваліднасць на падставе хранічнага захворвання, каб змякчыць будучы прысуд. Для гэтага ён задзейнічаў свае сувязі, сцвярджае выданне. 

У лютым 2026 года Панчанку прысудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі. «Гомельская праўда» па выніках суда прыводзіла вытрымкі з судовага рашэння:

«Устаноўлена, што старшыня райвыканкама (заўвага «Флагштока»: Віталь Панчанка) нёс персанальную адказнасць за забеспячэнне эфектыўнай дзейнасці стратных сельскагаспадарчых арганізацый, павелічэнне (незабеспячэнне скарачэння) невытворчага выбыцця, у тым ліку падзяжу буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях.

У парушэнне прынятых ім пісьмовых абавязацельстваў па выкананні абмежаванняў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй», ён з лістапада 2012 года па кастрычнік 2022 года [заўвага «Флагштока»: на працягу ўсяго перыяду працы кіраўніком раёна] даваў заведама незаконныя ўказанні кіраўнікам і спецыялістам арганізацый АПК і прадпрыемстваў раёна, а таксама свайму намесніку — начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на скажэнне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па форме 12‑сг (жывёлагадоўля) з мэтай утойвання падзяжу жывёлы».

Выданне таксама паведамляла, што дзеянні Панчанкі прывялі да крымінальнага пераследу як мінімум 20 работнікаў.

Віталю Сямёнавічу Панчанку прызначылі сем гадоў пазбаўлення волі, штраф у памеры 700 базавых велічынь і забарону займаць кіроўныя пасады на пяць гадоў.

Ці магчыма ў Беларусі, маючы вялікі тэрмін зняволення, буйны штраф і прамую забарону займаць кіроўныя пасады, атрымаць поўнае памілаванне? Магчыма. Паводле рашэння Аляксандра Лукашэнкі чыноўнік можа быць вызвалены ад пакарання і звязаных з прысудам абмежаванняў — і застацца ў сістэме.

Умовы — захоўваць вернасць Лукашэнку і пачаць усё спачатку. У гэтым выпадку — з пасады дырэктара сельгаспрадпрыемства.

Характэрна, што Панчанка ўпершыню стаў кіраўніком сельскагаспадарчай арганізацыі яшчэ 26 гадоў таму — з 1998 года ён узначальваў рэчыцкі калгас «Чырвоны сцяг».

Каментары5

  • bosed
    12.10.2026
    В совхозе "городзец", созвучным с несколько иным словом
    без изменений, расходимся ...
  • Неверагодны
    12.10.2026
    "Да яе нічога не ліпне" (с)
  • Дзікпікавіч
    12.10.2026
    Крэпкія хазяйственікі як тая субстанцыя каторая не тоне

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць