Грамадства1313

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна

Андрэй Уцюрын прасядзеў у калоніі пяць гадоў, пакуль яго не памілаваў былы бос.

Адзін з дарагіх катэджаў у Драздах спрабавалі прадаць больш за тры гады. Як мінімум да 2021 года ім валодаў Андрэй Уцюрын — экс-кіраўнік Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. Гэта дом плошчай 590 квадратных метраў, у якім на той момант яшчэ не было ўнутранага аздаблення. У розны час жыллё каштавала ад 1,3 да 1,4 млн даляраў, піша «Люстэрка».

Катэдж прадалі летам 2025 года. Верагодна, менавіта ён аказаўся самым дарагім домам, які рэалізавалі ў жніўні таго года, — гаворка ідзе пра $1,2 мільёна. Гэтая нерухомасць размяшчаецца на той жа вуліцы, што і дом Уцюрына, і іх плошча супадае.

Андрэй Уцюрын узначальваў Службу бяспекі Аляксандра Лукашэнкі з 2007 года. На гэтай пасадзе ён правёў сем гадоў, а ў верасні 2014‑га яго перавялі на пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі.

А вясной 2019 года яго затрымалі ў момант атрымання хабару ад расійскага бізнэсмена. У 2020‑м яго прызналі вінаватым у атрыманні хабараў на агульную суму 192 тысячы даляраў. Паведамлялася, што такія грошы яму плацілі за лабіраванне інтарэсаў пры пастаўцы тэлекамунікацыйнага абсталявання для Дэпартамента выканананя пакаранняў, у прыватнасці, для турмы №8 у Жодзіне.

Андрэю Уцюрыну прысудзілі 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аднак ужо ў 2024‑м Лукашэнка памілаваў свайго былога падначаленага.

Каментары13

  • Сау́гас Гарадзец
    29.09.2026
    Неблагі "бізнес"
  • Лукашызм
    29.09.2026
    192.000$ хабару...а ягоны гаспадар Валет навогул бярэ мільёнамі $, садзіць бізнесоу́цау́, а потым адкупныя вязуць налічнымі з аджаццем бізнесау́ ( прыклад з рынкам Ждановічы, з Чыжам і г.д.)
  • Ну што ш
    29.09.2026
    Накопил и купил

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга12

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць