БЕЛ Ł РУС

Дзве сястры-беларускі выйшлі на свабоду пасля больш чым года ўтрымання ў амерыканскім цэнтры для мігрантаў

16.10.2026 / 22:54

Nashaniva.com

Дзве беларускі, сёстры Паліна і Саша, выйшлі на волю пасля больш чым года ўтрымання ў цэнтры для мігрантаў у амерыканскай Каліфорніі, ЗША. Пра гэта паведаміў Фонд салідарнасці Bysol.

Фота: Bysol

16 кастрычніка 2026 года ў фондзе расказалі, што за сясцёр паспяхова ўнеслі заклад і яны ўжо накіроўваюцца дадому.

У чэрвені паведамлялася, што адвакат беларусак не здолеў абараніць іх у судзе і без тлумачэння прычын спыніў супрацоўніцтва з сям’ёй. Пасля гэтага сёстрам пагражала дэпартацыя. Аднак іх бацькі паспелі своечасова падаць апеляцыю.

У Bysol падкрэслілі, што барацьба за права Паліны і Сашы атрымаць палітычны прытулак у ЗША яшчэ не завершаная.

Чытайце таксама:

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў

Каментары да артыкула