Свет33

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў

Не менш за 7 беларусаў затрымалі іміграцыйныя службы ЗША за апошнія два тыдні. Асацыяцыя беларусаў Амерыкі (АБА) са спасылкай на даныя ініцыятывы Byaction паведаміла, што затрыманні прайшлі ў штатах Мінесота, Фларыда, Ілінойс, Аклахома і Арызона, піша выданне «Позірк».

Іміграцыйны цэнтр Блубонет у Ансоне, штат Тэхас. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Іміграцыйная і мытная служба ЗША

Паводле інфармацыі валанцёраў згаданай ініцыятывы, усе затрыманыя ўехалі ў краіну больш за два гады таму, знаходзіліся ў легальным іміграцыйным працэсе. Яны былі затрыманыя падчас выпадковых праверак (спыненняў) аўтамабіляў.

Пры гэтым аніводзін з іх не меў крымінальнага мінулага і не чакаў, што яго могуць затрымаць. Адзін з затрыманых быў вызвалены пад заклад, астатнія чакаюць магчымага адпаведнага рашэння.

Byaction рэкамендуе беларусам, якія знаходзяцца ў ЗША, падрыхтавацца да магчымых затрыманняў, для чаго, у прыватнасці, як мага хутчэй знайсці амерыканскага грамадзяніна або пастаяннага рэзідэнта (уладальніка грын-карты), які мог бы стаць іх паручальнікам. Таксама рэкамендуецца падрыхтаваць грошы для закладу на выпадак, калі паручальнік не зможа ўнесці ўсю яго неабходную суму (ад 5 тысяч даляраў).

Ініцыятыва таксама прапануе беларусам загадзя абмеркаваць са сваім адвакатам умовы падачы хадайніцтва аб закладзе (bond), а ў выпадку адсутнасці такой — знайсці адваката, які мог бы пры неабходнасці падаць такое хадайніцтва.

Таксама рэкамендуецца загадзя падрыхтаваць лісты падтрымкі (letters of support) ад знаёмых, сяброў і калег, вывучыць на памяць нумары тэлефонаў адваката ці блізкага чалавека і «загадзя падумаць як вырашыць свае справы пры адсутнасці на працягу 2‑4 тыдняў».

У Byaction адзначылі, што ў выпадку ўезду ў ЗША праз паўднёвую мяжу на падставе дазволу (parole) з выкарыстаннем дадатку памежнай службы ЗША (CBP one) верагоднасць адмовы ў закладзе з’яўляецца вельмі высокай. У гэтым выпадку неабходна быць гатовым абараняць сваю справу ў іміграцыйнай турме да канца працэсу.

Для максімальна магчымай падрыхтоўкі справы беларусам рэкамендуюць абнавіць і падпісаць форму I-589 (заяву на наданне прытулку, а ў выпадку адмовы — на абарону ад дэпартацыі), абавязкова абмеркаваўшы гэта са сваім адвакатам.

Прыводзяцца кантактныя тэлефоны і адрас электроннай пошты ініцыятывы для звароту ў выпадку неабходнасці.

Летась у верасні АБА паведамляла, што не менш як 9 беларусаў, выкліканых для чарговай «адзнакі» ў іміграцыйную і мытную службу ЗША, былі затрыманыя і змешчаныя ў адмысловыя цэнтры, у дачыненні да іх праводзілася праверка.

Каментары3

  • Егор
    27.01.2026
    Главное чтобы пана Позняка по приезду в США не задержали под предлогом проверки законности въезда, во смеха то будет если лапидарный гений Трамп бедного Позняка депортирует обратно в Беларусь
  • Паясненне для тых хто не ў тэме
    27.01.2026
    Праз Мексіку пры Байдэне ехалі ўсе каму ня лень. Межа была адчыненай для ўсіх ахвотных. А калі ты заехаў легальна ды знаходзішся легальна то і баяцца нечага.
  • Михаил
    27.01.2026
    Им надо срочно к Тихоновскому обратиться. Он обязательно поможет.

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА11

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах11

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой61

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць