БЕЛ Ł РУС

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі

17.10.2026 / 17:54

Nashaniva.com

Літоўская кампанія Kika Group, якая спецыялізуецца на таварах для хатніх жывёл, сёлета адзначае 35-годдзе. Яе заснавальнікі Яніта Янушкaўскайце-Плунгене і Таўрас Плунге расказалі ў інтэрв'ю LRT пра развіццё бізнэсу, поспехі ў Эстоніі і досвед працы ў Беларусі, дзе яны ў свой час мелі 35 крам, але пазней прадалі гэты бізнэс.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: panorama.lt 

Кампанія Kika Group, якая працуе на рынку з самага пачатку 1990-х, цяпер мае 122 крамы ў Літве і Эстоніі. Яніта Янушкaўскайце-Плунгене называе эстонскі кірунак адным з праектаў, які вытрымаў выпрабаванне часам. А вось беларускі досвед — негатыўны.

«Таксама спрабавалі заходзіць у Беларусь. Там у нас было 35 крам. 18 гадоў таму быў велізарны літоўскі наплыў менавіта ў Беларусь. Была такая мода.

Аднак у кожнай краіне ёсць свая культурная спадчына, сваё разуменне, абсалютна розныя галактыкі. Няма такога, што тая ж практыка, якая працуе ў Літве, спрацуе і там. Трэба па-іншаму кіраваць персаналам, падаваць кліенту тавары, пэўны асартымент.

Добра, што своечасова паспелі прадаць бізнэс у Беларусі. Прадалі яго праз тое, што была бязмежная розніца культур. Людзі, якія вярталіся ў Літву, пражыўшы там з панядзелка па пятніцу, былі «высмактаныя» — так магу сказаць. Я не бачыла ніякага сэнсу рабіць бізнэс толькі дзеля грошай», — сказала Яніта Янушкaўскайце-Плунгене.

Чытайце таксама:

«Пачынаю разумець людзей, якія жывуць у турыстычных гарадах і не любяць заезджых». Што турыстычны бум прыносіць Гродну

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра

Выручка трох найбуйнейшых беларускіх ІТ-бізнэсаў у Літве ўпала ў 2025

Каментары да артыкула