Грамадства1010

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра

Кампанія Bovaja дэманструе цуды адмоўнага росту. 

Дзмітрый Скіндзераў

«Наша Ніва» азнаёмілася з бухгалтарскай справаздачнасцю кампаніі UAB Bovaja за 2025 год. Яе сузаснавальнікам з'яўляецца прадпрымальнік з Віцебска Дзмітрый Скіндзераў, у якім Літва нядаўна ўбачыла пагрозу нацыянальнай бяспецы.

«Наша Ніва» прысвячала яму падрабязнае расследаванне. 

Чытайце таксама: Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача

Бухгалтарская справаздачнасць кампаніі UAB Bovaja паказвае, што выручка кампаніі расла:

  • 66 тысяч еўра ў 2022 годзе
  • 141 тысяча еўра ў 2023 годзе
  • 722 тысячы еўра ў 2024 годзе
  • 992 тысячы еўра ў 2025 годзе. 

Пры гэтым, не было ніводнага году, калі б кампанія спрацавала ў плюс:

  • мінус 59 тысяч еўра ў 2022 годзе
  • мінус 25 тысячы еўра ў 2023 годзе
  • мінус 126 тысяч еўра ў 2024 годзе
  • мінус 67 тысяч еўра ў 2025 годзе. 

На канец 2025‑га кампанія з'яўлялася тэхнічным банкрутам з актывамі на 101 тысячу еўра (унутры якіх палова — дэбіторская запазычанасць), а даўгоў мела на 354 тысячы еўра.

Адмоўны капітал, такім чынам, мінус 253 тысячы еўра, што амаль у дзесяць разоў больш за суму статутнага капіталу кампаніі.

Па літоўскіх законах пры наступленні такой сітуацыі кампанія павінна на працягу трох месяцаў склікаць акцыянераў і альбо вырашыць праблему, альбо ліквідавацца. Але ў кампаніі, дзе Скіндзераў суўладальнік, такога не адбываецца. Магчыма, яна па сутнасці — пракладачная.

У ёй працуюць (застрахаваныя) толькі два чалавекі на мінімальных заробках па 532 еўра.

Бухгалтэрыя кампаніі за 2025 год здавалася абы-як і аналізаваць яе складана: аднолькавыя графы дублююцца з рознымі лічбамі ў іх. Калі верыць адным звесткам, то кожную машыну кампанія прадавала амаль у восем разоў даражэй за сабекошт (што неймаверна), калі верыць іншай — то рэнтабельнасць каля нуля ці ў мінус.

Цяпер на балансе кампаніі знаходзіцца 11 машын — у асноўным недарагія французскія малалітражкі, яны ж выстаўлены на сайце кампаніі.

Таксама ў 2025 годзе кампанія змяніла юрыдычны адрас. Цяпер яна апынулася на тым самым адрасе, на якім функцыянуе адна са службаў пасольства Расіі. Але гэта не больш чым супадзенне: там жа дзейнічае камп'ютарны клуб. 

Дзмітрый Скіндзераў — бізнэсмен з Віцебска, які спрабаваў далучыцца да віленскага штаба Святланы Ціханоўскай восенню 2020-га, пасля вярнуўся ў Беларусь і зноў пакінуў яе ў 2021-м. 

Выезд з Беларусі супаў з назапашваннем гіганцкіх пазык ад няўдалых бізнэс-праектаў. Раней жа Скіндзераў быў судзімы за вымагальніцтва.

Увагу Скіндзераў прыцягнуў сваімі дзеяннямі, скіраванымі на раскол беларускай дыяспары.

Каментары10

  • Tut
    18.08.2026
    Цікава што такая мутная бухгалтэрыя і справаздачнасць не прыцягвае увагі кантралюючых органаў. Відавочна ж што фірма нейкая пракладачная для абыходу санкцый ці для адмывання грошай ці яшчэ для чаго не вельмі сумленнага.
  • Entrepreneur
    18.08.2026
    Я вось думаю часамі - якія разумнейшыя людзі гэтыя бізнэсчалавекі, прыдумлялку маюць каб гэнераваць грошы, дамаўляцца, рабіць здзелкі, бачыць рынак, ніколі бы ня змог нават уявіць што быў бы здольны.

    Але потым глядзіш не на гісторыі поспехаў а на астатнія 50% з пазыкамі, банкруцтвам і гэбнёй
  • Буратино или
    18.08.2026
    SKINдерево, типичный схематозник, демагог и просто красауец-хозяйственник из РБ эпохи позднего колхоза. Таких очень много здесь, не буду писать фамилии, чтобы самый толерантный модератор из НН не забанил.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела13

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць