БЕЛ Ł РУС

ЗША знялі санкцыі з гендырэктара «Беларуськалія»

21.10.2026 / 20:33

Nashaniva.com

Міністэрства фінансаў ЗША выкрасліла з санкцыйнага спісу генеральнага дырэктара «Беларуськалія» Андрэя Рыбакова. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце ўстановы.

Андрэй Рыбакоў 

Андрэю Рыбакову 50 гадоў, ён родам з Магілёва. 

Сваю працоўную кар’еру ў 1998 годзе Рыбакоў пачаў на прадпрыемстве «Магілёўхімвалакно», дзе зрабіў кар'еру ад апаратчыка сінтэзу да начальніка цэха. У 2004—2008 гадах ён працаваў у канцэрне «Белнафтахім», даслужыўшыся да намесніка начальніка вытворча-тэхналагічнага ўпраўлення.

У 2008—2015 гадах займаў пасады галоўнага інжынера і першага намесніка генеральнага дырэктара «Магілёўхімвалакна». Пазней стаў дырэктарам завода горнага воску і кіраваў ім да 2017 года.

У 2017 годзе Андрэя Рыбакова прызначылі намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, а ў 2018 годзе ён стаў старшынёй канцэрна «Белнафтахім». «Беларуськаліем» ён кіруе з лістапада 2024 года.

Зняцце амерыканскіх санкцый з «Беларуськалія» і звязаных з ім асоб звязанае з імкненнем адміністрацыі Дональда Трампа завязаць эканамічную супрацу з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. ЗША збіраюцца рабіць шырокамаштабныя закупкі беларускага калію, і першая яго партыя ўжо адпраўленая.

Адным з вынікаў гэтага працэсу былі некалькі хваляў вызвалення беларускіх палітвязняў. Значная іх частка адразу пасля вызвалення былі выдвараныя за межы краіны.

Чытайце таксама:

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША

Суд ЕС адхіліў пазовы «Беларуськалія» і БКК аб адмене санкцый

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію

Каментары да артыкула