БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення

22.10.2026 / 15:58

Nashaniva.com

У Польшчы затрымалі двух грамадзян Беларусі, якіх падазраюць у кантрабандзе наркотыкаў. Суд у горадзе Яленя-Гура, што ў Ніжнесілезскім ваяводстве, па хадайніцтве акруговай пракуратуры прыняў рашэнне ўзяць іх пад варту.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Падазраваныя — 23‑гадовы беларус і 24‑гадовая беларуска. Абодвух затрымалі падчас увозу наркотыкаў у Польшчу.

Ім выставілі абвінавачанні, у тым ліку паводле артыкула 55, часткі 3 польскага Закона аб супрацьдзеянні наркаманіі, які тычыцца незаконнага абароту значнай колькасці наркатычных рэчываў.

За гэта злачынства польскае заканадаўства прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да 30 гадоў.

Чытайце таксама:

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

У Мінску затрымалі наркакур'ера са спайсам, пра які не чулі ўжо гадоў дзесяць

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў

Каментары да артыкула