БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Апошнія генетычныя даследаванні сведчаць, што рускія і ўкраінцы — адзін народ

22.10.2026 / 22:05

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю прапагандысту Паўлу Зарубіну заявіў, што акупаваныя Расіяй украінскія тэрыторыі ён лічыць гістарычнай часткай Расіі, а расіян і ўкраінцаў — «адным народам». 

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Image

На думку расійскага кіраўніка, гаварыць пра тэрытарыяльныя страты Украіны, маўляў, недарэчна.

«Па-першае, маё стаўленне да гэтага такое: гэта не іх тэрыторыя, гэта гістарычна тэрыторыя Расіі», — заявіў Пуцін.

Ён сцвярджае, што жыхары гэтых тэрыторый спачатку прагаласавалі за дзяржаўную незалежнасць, а затым — за ўз’яднанне з Расійскай Федэрацыяй.

Па словах Пуціна, Расія па-ранейшаму гатовая весці перамовы і шукаць выйсце са складанай сітуацыі. Ён назваў украінцаў вельмі блізкім расіянам народам.

«Мы і цяпер гатовыя дамаўляцца і шукаць развязкі гэтай цяжкай, няпростай сітуацыі. У тым сэнсе, што гэта (украінцы) — вельмі блізкі нам народ, разумееце, што тут казаць. Апошнія генетычныя даследаванні паказваюць, што гэта — адзін народ на самай справе».

Пуцін таксама паведаміў, што Расія праінфармавала ЗША пра гатоўнасць аднавіць перамовы ў трохбаковым фармаце. Паводле яго слоў, іх мэтай павінны стаць дасягненне канчатковага міру і гарантаванне бяспекі Расіі.

«Мы гатовыя аднавіць гэтыя кантакты для дасягнення гэтай мэты», — сказаў Пуцін.

Увогуле, як ён сцвярджае:

«Кіеў сам выбраў ваяваць — «калі ласка». Расія прапанавала Украіне дапамагчы дамовіцца з Данбасам, але Кіеў выбраў гарматы».

Расія ж, маўляў, «з самага пачатку выступала за мірнае вырашэнне канфлікту».

Чытайце таксама:

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго

Пуцін не перадаваў Уіткафу пісьмовых прапаноў па ўрэгуляванні вайны

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам

Каментары да артыкула