БЕЛ Ł РУС

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка

23.10.2026 / 22:53

Nashaniva.com

Раней першая лэдзі ЗША Меланія Трамп заявіла, што дамовілася з Украінай і Расіяй пра спыненне агню ў Алешках. Паводле яе слоў, яно павінна пачацца 29 кастрычніка, але, як выглядае, можа пачацца нават на два дні раней.

Выгляд разбураных Алешак з вышыні птушынага палёту

«Для правядзення гуманітарнай аперацыі ў часова акупаваных Алешках Херсонскай вобласці Украіна ўводзіць рэжым спынення агню ў вызначаным раёне з 03:00 27 кастрычніка паводле кіеўскага часу», — паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Начальнік Генштаба Расіі Валерый Герасімаў раней таксама абвясціў рэжым спынення агню ў гэтым раёне з 4:00 27 кастрычніка паводле маскоўскага часу. На практыцы гэта адзін і той жа час, бо ў ноч з 24 на 25 кастрычніка Украіна разам з усёй Еўропай перавядзе стрэлкі гадзіннікаў на гадзіну назад, а Расія і Беларусь гэтага рабіць не будуць. 

Плануецца, што падчас дзеяння рэжыму спынення агню цывільныя прадстаўнікі абодвух бакоў у суправаджэнні «непрадузятай амерыканскай медыяарганізацыі» наведаюць жыхароў Алешак у іхніх дамах, каб высветліць, якая дапамога ім патрэбная. Тыя, хто пажадае, змогуць эвакуявацца ва Украіну або Расію.

Чытайце таксама:

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках

Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках

Жыхарам горада Алешкі пад Херсонам пагражае галодная смерць

Каментары да артыкула