БЕЛ Ł РУС

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак

26.10.2026 / 17:25

Nashaniva.com

У Мінску на вуліцы Макаёнка плануюць пабудаваць новы корпус Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. На сайце дзяржаўных закупак апублікавалі запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе на выбар генеральнай праектнай арганізацыі, якая будзе выконваць праектныя і пошукавыя работы.

Адзін з варыянтаў праекта. Фота: goszakupki.by

Арыенціровачны кошт гэтых работ складае 1,31 мільёна рублёў. Іх плануюць правесці з 29 кастрычніка 2026 года да 31 мая 2027 года. Фінансаваць праект збіраюцца за кошт уласных сродкаў Белтэлерадыёкампаніі.

Архітэктурна-планіровачную канцэпцыю падрыхтаваў інстытут «Белдзяржпраект» у 2026 годзе. Праект прадугледжвае будаўніцтва трохпавярховага будынка памерам 59,5 на 74,7 метра. Яго злучаць з ужо наяўным корпусам пераходнай галерэяй.

У новым будынку плануюць размясціць здымачныя павільёны, два складскія памяшканні, службовыя і дадатковыя ўваходы. Перад галоўным уваходам прадугледжаная паркоўка на 20 аўтамабіляў.

Запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе размясцілі 15 кастрычніка. Прыём прапаноў завяршыўся 20 кастрычніка, цяпер яны знаходзяцца на разглядзе.

Чытайце таксама:

На СТБ запусцілі новае рэаліці для пошуку кахання. Удзельнікам прапаноўваюць нюхаць потныя майкі і даіць казу

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі

Каментары да артыкула