БЕЛ Ł РУС

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах

28.10.2026 / 17:07

Nashaniva.com

Кіроўца рэйсавага аўтобуса, які ехаў па маршруце Мінск — Вільня, спрабаваў схаваць ад мытнага кантролю больш за 25 тысяч еўра. Парушэнне выявілі супрацоўнікі аператыўнай і Гродзенскай рэгіянальнай мытняў.

Аўтобус прыбыў з Мінска ў пункт пропуску Каменны Лог. Кіроўца, грамадзянін Літвы, выбраў зялёны калідор, тым самым заявіўшы, што не мае тавараў і грашовых сродкаў, якія падлягаюць дэклараванню.

Падчас асабістага надгляду гродзенскія мытнікі знайшлі наяўныя грошы, схаваныя ў ніжняй бялізне мужчыны.

У дачыненні да грамадзяніна пачалі адміністрацыйны працэс паводле часткі 2 артыкула 15.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі. Схаваныя грошы канфіскавалі да рашэння суда.

Чытайце таксама:

У Польшчы беларускаму дальнабойшчыку пагражае турма — спрабаваў увезці экзатычных яшчарак

На трасе М1 мытнікі затрымалі таварную партыю замежнай тэхнікі, завезенай праз хітрую схему

Беларусы хавалі тысячы незадэклараваных на мяжы даляраў у пачках з сурвэткамі

Каментары да артыкула