У Польшчы беларускаму дальнабойшчыку пагражае турма — спрабаваў увезці экзатычных яшчарак
Незвычайны груз знайшлі 26 кастрычніка падчас праверкі фуры ў Карошчыне. Машына ўязджала ў Польшчу з Беларусі. У кабіне і абсталяванні паўпрычэпа былі схаваныя пластыкавыя каробкі і мяшкі з жывымі яшчаркамі.

За рулём знаходзіўся 41‑гадовы грамадзянін Беларусі. Ён расказаў, што замовіў рэптылій праз інтэрнэт у расійскага прадаўца. У Польшчы іх меўся забраць незнаёмы яму мужчына.
Паводле кіроўцы, ён збіраўся прадаць іх за 3000 еўра. Мытнікі ацанілі яшчарак на суму большую за 20 тысяч еўра.
Частка яшчарак належыць да відаў, якія ахоўваюцца міжнароднай канвенцыяй. Неабходных дакументаў на іх перавозку ў кіроўцы не было. За незаконны ўвоз яму можа пагражаць ад штрафу да пяці гадоў зняволення.
-
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
-
Магілёвец вырашыў прыбрацца на зіму і спаліў некалькі пабудоў
-
У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары