Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў
З 30 кастрычніка па 1 лістапада любы ахвотны зможа наведаць выставу «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі» у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Празе, піша «Вясна».
Экспазіцыя малюнкаў уздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці ва ўмовах поўнай ізаляцыі, магчымасць данесці пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі.
На выставе будзе прадстаўленая невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. Цяпер палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія работы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў.
Поўная праграма фестывалю Pradmova ў Празе — тут.
Адрас мерапрыемства: U Lužického semináře 13, Praha 1.
Уваход на ўсе імпрэзы вольны.
Чытайце таксама:
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС