Грамадства1111

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС

«Нельга дазваляць рэжыму нас раскалоць. Тыя дылемы, якія закідваюцца, — ціск ці дыялог, перамовы ці санкцыі — фальшывыя. Адно без другога не працуе. Без ціску рэжым не будзе весці сур’ёзны дыялог».

Святлана Ціханоўская 27 кастрычніка ў Ірландыі з партрэтам 71‑гадовага палітвязня Вацлава Арэшкі. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская у адмысловым відэазвароце адгукнулася на ліст за вызваленне палітвязняў. Яна падтрымала патрабаванні вызваліць людзей і спыніць рэпрэсіі, расказала пра працу з міжнароднымі партнёрамі і патлумачыла, чаму для вызваленняў патрэбныя і ціск, і перамовы.

«Хачу сказаць вялікі дзякуй усім, хто падпісаў ліст за вызваленне палітвязняў. Я з вялікай павагай стаўлюся да ўсіх былых палітвязняў — і тых, хто падпісаў ліст, і тых, хто выказвае сумневы.

І я сама падпісала б яго, бо падзяляю ваш боль, і выказаныя патрабаванні — вызваліць людзей, спыніць рэпрэсіі, каб усе маглі вярнуцца дадому. Яны справядлівыя. І я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб ваш голас быў пачуты.

Не трэба спрачацца, хто больш хоча вызвалення людзей. Нельга дазваляць рэжыму нас раскалоць. Тыя дылемы, якія закідваюцца, — ціск ці дыялог, перамовы ці санкцыі — фальшывыя. Адно без другога не працуе. Без ціску рэжым не будзе весці сур’ёзны дыялог», — сцвярджае дэмакратычная лідарка.

Каментары11

  • хлопотное дельце
    27.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Прищепов
    27.10.2026
    хлопотное дельце, сегодня модератор в ударе или угаре?
  • .
    27.10.2026
    Дыпламатычная рэакцыя.

    Ціханоўская (сёння): "Тыя дылемы, якія закідваюцца: ціск ці дыялог, перамовы ці санкцыі - фальшывыя."
    Золатава (учора): "Дилемма «либо санкции, либо переговоры» - ложная."
    У чым тады розніца пазіцый?

    Ціханоўская (сёння): "Са свайго боку я буду рабіць усё, што ад мяне залежыць".
    Калеснікава (учора): "И мы будем говорить, предлагать решения и действовать".
    Таксама згода :-I
    І ўсё ж, што канкрэтна будуць (прапануюць) рабіць кожны бок?

    Мабыць, сітуацыя цяжкая, рэсурсаў і ўплыву на вялікую палітыку амаль няма, зрабіць амаль нічога не магчыма... прызнаць гэта нельга, застаецца толькі абменьвацца лістамі, заявамі :(

    І трагікамічнае пра медыя: у НН то "зварот часткі палітвязняў", то "зварот Калеснікавай і Золатавай". А калі сказаць "зварот 110 палітвязняў", то што, свет абваліцца? Трымайце ўдар.
    "Зеркало" ўвогуле дагэтуль маўчыць пра зварот СЦ. Перапалох? Па загалоўках за 2 дні таксама можна дысертацыю напісаць.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць