БЕЛ Ł РУС

Змянілі парадак правядзення абавязковай дактыласкапіі

28.10.2026 / 18:33

Nashaniva.com

У Беларусі змянілі парадак правядзення абавязковай дзяржаўнай дактыласкапіі. Адпаведны ўказ Лукашэнкі падрыхтаваны для рэалізацыі палажэнняў закона ад 2 лютага 2026 года «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі».

Здымак ілюстрацыйны

Дакумент вызначае, якія дзяржаўныя органы будуць упаўнаважаныя выдаваць накіраванні на дактыласкапію і праводзіць яе для новых катэгорый асоб, якія паводле закона падлягаюць абавязковай рэгістрацыі.

Таксама ўдасканальваецца парадак абмену інфармацыяй паміж дзяржаўнымі органамі ў гэтай сферы і ўносяцца змены з улікам практыкі прымянення дзейных нормаў.

Каб зрабіць заканадаўчыя патрабаванні больш зразумелымі і даступнымі для грамадзян, указ Лукашэнкі № 565 выкладзены ў новай рэдакцыі.

Чытайце таксама:

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў

Усім іншаземцам, якія ўязджаюць у Беларусь, будуць адкатваць пальцы

Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб дактыласкапічнай рэгістрацыі замежнікаў

Некаторых мужчын у Беларусі запрашаюць здаць адбіткі пальцаў. Навошта?

Каментары да артыкула