БЕЛ Ł РУС

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл

28.10.2026 / 22:12

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Турцыі Мустафа Чыфтчы заявіў, што ва ўсіх 81 правінцыях краіны завяршылі кампанію па адлове бяздомных вулічных жывёл. Іх размясцілі ў прытулках або спецыяльна створаных зонах для натуральнага жыцця. Догляд, лячэнне і вакцынацыя жывёл працягваюцца, піша агенцтва Anadolu.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Паводле слоў міністра, кампанія праходзіла ў два этапы. Спачатку яе пачалі ў 51 правінцыі, якія не маюць статусу буйных гарадскіх агламерацый, а затым — яшчэ ў 30 правінцыях са статусам мегаполісаў.

Мустафа Чыфтчы паведаміў, што да серады, 21 кастрычніка, у Турцыі дасягнулі пастаўленай мэты: усіх запланаваных да адлову бяздомных жывёл забралі з вуліц і перавезлі ў прытулкі або зоны для натуральнага жыцця. Апошнюю такую жывёлу ўзялі пад апеку ў горадзе Дыярбакыры на паўднёвым усходзе Турцыі.

У межах кампаніі муніцыпалітэты і адпаведныя службы пабудавалі прытулкі і спецыяльныя тэрыторыі для жывёл. Акрамя адлову праводзіліся лячэнне, стэрылізацыя і пошук гаспадароў.

У прытулках працягваюць сачыць за станам здароўя жывёл, забяспечваць іх харчаваннем і рабіць прышчэпкі. Таксама працягваецца перадача жывёл новым гаспадарам.

Чытайце таксама:

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ

Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

У Брытаніі зніклага ката знайшлі праз год за 160 кіламетраў ад дома ў прытулку для бяздомных жывёл

Каментары да артыкула