Усяго патроху1111

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ

У мінулым каты Пруша і Азур — бяздомныя жыхары беларускіх вуліц, якіх адтуль забралі валанцёры. Сёння ж яны вядуць раскошны лад жыцця, якому пазайздросціць і чалавек.

Уладлена і яе гадаванцы — пяцігадовы Пруша і Азур, які ў маі адзначыў свой першы год.

Дзякуючы мінчанцы Уладлене, якая іх прытуліла, Пруша і Азур наведваюць сталічныя кафэ, здымаюцца ў рэкламе, маюць гардэроб для ўсіх сезонаў і нават адпачываюць у санаторыі. Пра ўсё гэта жанчына расказвае ў сваіх сацсетках.

Новы дзень катоў амаль ніколі не падобны да папярэдняга: вось яны ў кавярні з кавай і дэсертам на стале, а вось пайшлі на шопінг у «Дана Мол». Сёння каты могуць разам з гаспадарамі вячэраць у рэстаране французскай кухні, а ўжо заўтра лавіць захопленыя погляды мінакоў на тэрасе рыбнай установы SeaFoodBar.

View on Threads

Пры гэтым у кавярні чатырохлапыя ходзяць не толькі за кампанію з гаспадарамі — свой дзень народзін кожны з іх адзначаў па-за домам у святочным вобразе і са спецыяльным дэсертам і свечкай у свой гонар.

Фота тут і далей: інстаграм @catprusha

Быць кампаньёнамі Уладлена пачала прывучаць катоў з самага маленства. Нешта пра дрэсіроўку прачытала ў працах Юрыя Куклачова, але агулам тыя вельмі хутка асвоіліся ў багемным ладзе жыцця. І нават адзенне, якога ў іх ужо цэлая калекцыя, для іх зараз — звычайная паўсядзённасць.

У кожнага з катоў у кватэры маецца свая невялікая шафа з уборамі. З такім пасагам яны ўжо не раз перамагалі ў тэматычных конкурсах на званне «Самага стылёвага гадаванца».

Частку адзення для гадаванцаў Уладлена замаўляе ў беларускіх майстроў. А нешта перашывала сама з касцюмаў для сабак, бо для іх выбар у крамах большы.

Дзякуючы дрэсіроўцы, каты не толькі сталі таварышамі для шпацыру, але і пачалі акторскую кар’еру.

Так, Прушу, напрыклад, можна пабачыць у навагодняй рэкламе «Свету танкаў» ад «Лесты». Таксама ён здымаўся ў іншых прома-роліках гэтай кампаніі. Браў удзел кот і ў здымках сацыяльных відэа, рэкламаваў корм.

Яго малодшы «брат» у сілу свайго ўзросту мае меншы акцёрскі досвед, але ён ужо ёсць: Азур паспеў паўдзельнічаць у рэкламе брэнда адзення Nelva.

Што важна, з ганарараў катоў Уладлена абавязкова пераводзіць частку грошай бадзяжным жывёлам.

Каментары11

  • Селэч
    10.10.2026
    Я люблю собак, всегда готов погладить сразу несколько котов...
  • Вобразы
    10.10.2026
    Уладзімір Караткевіч любіў катоў, але неяк інакш.
  • Каты, якіх мы заслужылі
    10.10.2026
    Агульная млявасць і абыякавасць да жыцця, магчыма, заразлівыя. Куды гэтым да нядаўніх бадзёрых японскіх катоў, якія праводзяць жыццё ў барацьбе - https://nashaniva.com/ru/404723

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць