Свет11

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася

У Шатландыі сям’я праз шэсць гадоў знайшла сваю котку Пандору, якая знікла падчас аўтамабільнай аварыі. Вярнуць жывёліну гаспадарам дапамог мікрачып, піша Бі-бі-сі.

Білі і Мэры ўзялі Пандору і яе сястру Зігі яшчэ кацянятамі ў 2017 годзе. Знікла ж котка тады, калі сям’я пераязджала з Англіі ў Шатландыю і трапіла ў аварыю. Пераноску з Пандорай выкінула з аўтамабіля, пасля чаго жывёліна ўцякла.

Гаспадары спрабавалі знайсці яе адразу пасля аварыі, але Білі пасля дарожнага здарэння меў патрэбу ў адпачынку і аднаўленні, таму сям’я была вымушаная працягнуць дарогу. Пасля пераезду яны зноў заняліся пошукамі: разам з дачкой і ўнукам вярталіся на месца аварыі і публікавалі паведамленні ў мясцовых суполках у сацыяльных сетках. Некаторыя людзі казалі, што бачылі Пандору, але злавіць яе нікому не ўдавалася.

І вось праз шэсць гадоў, на 62‑гі дзень нараджэння Мэры, жанчыне патэлефанавалі з дабрачыннай арганізацыі і паведамілі, што яе даўно зніклую котку нарэшце знайшлі. Мэры назвала гэты званок самым вялікім і прыемным сюрпрызам на дзень нараджэння. Праз некалькі дзён сям’я забрала Пандору дадому.

Высветлілася, што на котку звярнулі ўвагу пасля таго, як яна рэгулярна спрабавала трапіць у дом незнаёмай жанчыны. Валанцёрка Фіёна Морысан прыехала на месца і пабачыла жывёліну, якая выглядала як бяздомная. Дзякуючы мікрачыпу ўдалося атрымаць кантактныя даныя гаспадароў.

Пасля вяртання дадому Пандора адразу пачала рэагаваць на сваё імя. Яна таксама захавала асаблівую сувязь з унукам гаспадароў. Мэры мяркуе, што гэта можа быць звязана з тым, што падчас цяжарнасці яе дачкі котка часта ляжала ў яе на жываце.

Сям’я працягвае падтрымліваць сувязь з жанчынай, якая дапамагла знайсці Пандору, і заклікае ўладальнікаў свойскіх жывёл чыпаваць сваіх катоў.

Для валанцёркі Фіёны Морысан уз’яднанне Пандоры з сям’ёй стала адным з самых яркіх момантаў за 26 гадоў яе працы. Паводле яе слоў, падчас сустрэчы ўсе плакалі, настолькі кранальным атрымаўся гэты момант.

Каментары1

  • Валенты
    24.09.2026
    Котку?[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць