БЕЛ Ł РУС

Гульню распрацоўшчыка з беларускімі каранямі прызналі найлепшай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

28.10.2026 / 22:52

Nashaniva.com

Камп’ютарная гульня Replaced, распрацаваная студыяй Sad Cat Studios з беларускімі каранямі, атрымала тры ўзнагароды на прэміі Central & Eastern European Game Awards. Яе прызналі найлепшай гульнёй года ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а таксама адзначылі за найлепшы дызайн і сюжэт, піша Office Life.

Фота: DTF

Гульня выйшла 14 красавіка на камп’ютарах і кансолях Xbox Series X/S. У пачатку снежня Replaced павінна з’явіцца і на мабільных прыладах.

Прэмію Central & Eastern European Game Awards уручаюць з 2018 года ў польскім горадзе Познань.

Sad Cat Studios заснавалі ў Мінску ў 2018 годзе. Цяпер кампанія працуе на Кіпры і ў Польшчы. Тры гады таму яна атрымала 5 мільёнаў даляраў на распрацоўку будучых гульняў. Інвестыцыі ў праект уклала міжнародная кампанія GEM Capital, якая базуецца на Кіпры.

Чытайце таксама:

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $500

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце

У Беларусі запусцілі «Дошку» — аналаг заходняга Miro

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP

Каментары да артыкула