Эканоміка2121

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $500

Пару гадоў таму Ягор зарабляў больш за 6000 еўра, вёў адразу тры заходнія праекты — а цяпер 500 даляраў на дзяржпрадпрыемстве, піша Devby.io.

— Я па адукацыі праграміст — тэхнічную ВНУ скончыў яшчэ ў сярэдзіне нулявых, але ў ІТ увайшоў толькі ў 2020 годзе. 

Так ужо выйшла, што праграма ва ўніверсітэце была слабая — хоць практыкі і шмат, але ўпор быў на Delphi, які ў 2007 годзе ўжо быў не асабліва патрэбны. А вось глыбокага разумення шаблонаў праграмавання нам не далі — хоць яны былі прыдуманыя яшчэ ў 1980-90‑х.

У нашай групе ніхто асабліва не быў зацікаўлены ў вучобе. Палове студэнтаў курсавыя рабіў я — за піцу.

З тых, з кім працягваю кантактаваць, кодам ніхто зарабляць не стаў. А сам я, атрымаўшы дыплом, паспрабаваў было ўкаціцца ў ІТ — але з гэтага нічога не выйшла. У выніку пайшоў у продажы — там заўсёды прыбытак быў вышэй за сярэдні.

Так, час ад часу я адгукаўся на вакансіі ад ІТ-кампаній (але да сумоўяў не даходзіла). А ў 2010 годзе нават вучыўся на курсах EPAM — месяцы 3-4, ужо не памятаю дакладна. З трыццаці чалавек, якія запісаліся на курсы, да фінішу дайшло ўсяго пяць — нам сказалі, што мы вялікія малайцы, але офер нікому не высунулі. Чаканні не апраўдаліся, на жаль. 

Так, гарантыі былі на ўзроўні: «Даю слова». Але за ўвесь час сумеснай працы гэтыя хлопцы ні разу не парушылі дамоўленасцей. Той, хто адказваў за сумоўі, аказаўся вельмі добрым праграмістам — прынамсі, калі я кансультаваўся з ім, ён прапаноўваў добрыя, працоўныя рашэнні. Удакладню, што і я ні разу не падвёў хлопцаў.

У выніку ў мяне з'явілася адразу тры праекты — больш чым на год. Плацілі вельмі добрыя грошы: у 2022 годзе ў ІТ грошай увогуле было процьма, а праектаў значна больш, чым распрацоўшчыкаў. Адзін праект прыносіў мне 2000 еўра штомесяц, другі — 2100, а трэці — 2500. Шкада, у партфоліа іх не дадасі: два праекты — гэта ўнутранае праграмнае забеспячэнне кампаній, а трэці — High-load B2C-платформа для гандлю вельмі спецыфічнымі таварамі.

«У выходныя не працаваў. Калі б давялося — выгарэў бы за пару месяцаў»

Не скажу, што я працаваў неймаверна шмат — чыстага працоўнага часу было каля 8 гадзін на дзень.

Кожны мой дзень выглядаў так: я прачынаўся, правяраў тэлефон, снедаў, займаўся нейкімі хатнімі справамі, каб канчаткова прачнуцца (напрыклад, выносіў смецце ці хадзіў у краму). А потым садзіўся за камп'ютар — пачынаў з праблемы, якую не вырашыў напярэдадні. Звычайна пасля сну глядзіш на ўсё з іншага боку і хутка разбіраешся.

Калі з папярэдняга вечара не заставалася нявырашаных задач, я пачынаў новую. Працаваў чатыры гадзіны без перапынкаў. Калі пачынаў тупіць, рабіў паўзу на каву. Потым абедаў — без тэлефона і тэлевізара, толькі ежа і нязмушаная размова з хатнімі. А пасля яшчэ 4 гадзіны ў такім жа рэжыме. Ніякіх званкоў у мяне ўвогуле не было — толькі задачы.

Я стараўся размяркоўваць працоўны тыдзень паміж праектамі — выдзяляў на кожны па 1—2 дні, каб не пераключацца з аднаго кантэксту на іншы. Увогуле праекты былі падобныя, задач, якія да мяне не вырашалі б тысячу разоў, не было (мы ж не для марсахода праграмнае забеспячэнне пісалі). Таму самым складаным падчас працы было проста працаваць, не адцягваючыся.

Дарэчы, у выходныя я ніколі не працаваў. Думаю, калі б давялося, то выгарэў бы за пару месяцаў.

За 13 месяцаў працы над трыма праектамі я ператварыўся ў нядрэннага распрацоўшчыка: магу і патрабаванні сабраць, і вырашаць бізнес-праблемы так, каб мае рашэнні потым не давялося перарабляць. А ў распрацоўцы CRM я проста добры.

Вы спытаеце: чаму ж тады я расказваю пра ўсё гэта ў мінулым часе? А таму, што два праекты мы завяршылі (на этапе падтрымкі я ўжо быў не патрэбны), а трэці закрылі. Хлопцы, з якімі я працаваў, згарнулі сваю дзейнасць.

І высветлілася, што, хоць я і нядрэнны праграміст, гэтага мала: цяпер пошук працы — гэта асобны навык, якога ў мяне няма, і рынку я нецікавы.

«Заробак невялікі — 500 даляраў. Затое ёсць досвед і запіс у працоўнай кніжцы»

Прыкладна паўгода я шукаў працу. Колькі дакладна адправіў водгукаў, не скажу, але ўпэўнены, што больш за 1000.

Потым убачыў вакансію на дзяржаўным прадпрыемстве і ад безвыходнасці вырашыў схадзіць на сумоўе. Пасля першаснага адбору з кіраўніком (тэхнічнае сумоўе там праводзіць няма каму) мне зрабілі прапанову аб працы.

Так, заробак у мяне зусім невялікі — 500 даляраў, а цяпер нават крыху меншы (чаму ён знізіўся, сказаць не магу: гэта не залежыць ні ад мяне, ні ад майго кіраўніка, ні нават ад дырэктара прадпрыемства).

Яшчэ падчас найму я адразу сказаў: «Я буду ў вас працаваць, пакуль не знайду іншае месца». Іх такі расклад задаволіў.

І ўсё ж плюсы ёсць: на хлеб хапае, назапашваецца досвед і ёсць запіс у працоўнай кніжцы (на адным з першасных адбораў мне прама сказалі: «Не разглядаем кандыдатаў без запісу ў працоўнай кніжцы»). Ну і адчуванне запатрабаванасці — я тут адзіны праграміст, калегі мяне вельмі паважаюць. У іх проста велізарная колькасць справаздач і папер, на якія яны трацяць процьму працоўных гадзін, а я аўтаматызую ўсю гэтую руціну.

Сама праца мне падабаецца — без справы не сяджу. Да ўсяго, што ведаў і ўмеў, давялося асвоіць яшчэ і DevOps, і BA (бізнес-аналіз), бо гэтым займацца няма каму — і ніхто не хоча вучыцца. Навыкі DevOps добра глядзяцца ў рэзюмэ.

Вядома, давялося скараціць выдаткі (родныя мяне вельмі падтрымліваюць і спадзяюцца, што крызіс не назаўсёды). Адмовіўся ад машыны, бо няма грошай на яе ўтрыманне. Але за папярэднія гады я паспеў зарабіць на кватэру, так што мінімальную задачу выканаў.

Так, я па-ранейшаму адгукаюся на ўсе вакансіі, якія толькі бачу, але пакуль безвынікова. Здаецца, што аўтаматычныя фільтры праходзяць толькі тыя, хто ўмела накруціў досвед у рэзюмэ, а я — бедны, але сумленны. На жаль, нават калі падаюся на стажыроўкі, атрымліваю аўтаматычныя адмовы.

І ўсё ж я не лічу, што перайсці ў ІТ было памылкай: цяпер у Беларусі грошай няма ні ў продажах, ні ў ІТ, але праграмаваць мне прынамсі цікава.

Каментары21

  • Праграміст
    26.10.2026
    Штучны Інтэлэкт які аднасна нядау́на з'явіу́ся, заменіць вельмі шмат праграмістау́
  • Java уходит в историю тоже
    26.10.2026
    ІТ уже потихоньку начал сдуваться з 2020 в Беларуси, а с приходом ИИ несколько лет назад и в мире сейчас много увольняют компании программистов
  • Koджак
    26.10.2026
    Знаёмага і іншых супрацоу́нікау́ у́ Нямеччыне таксама звольнілі з ІТ кампаніі, кажа што тэнденцыя будзе толькі павышацца, бо Ші заменіць цэлыя каманды...Ші зараз будзе развівацца хутка

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць