На польска-беларускай мяжы затрымалі шыкоўны BMW, скрадзены ў Германіі
На польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску ў Тэрэспалі польскія памежнікі затрымалі аўтамабіль BMW M440i 2024 года выпуску, які знаходзіўся ў вышуку ў Германіі. За стырном машыны быў грамадзянін Германіі, які спрабаваў заехаць у Польшчу з Беларусі.
Фота: strazgraniczna.pl
Падчас праверкі высветлілася, што аўтамабіль быў скрадзены ў Германіі. Яго кошт ацэньваецца на 220 тысяч злотых, або каля 55,8 тысячы даляраў.
Фота: strazgraniczna.pl
Пачата папярэдняе расследаванне. Кіроўцу разам з аўтамабілем перадалі паліцыі ў Тэрэспалі для далейшых дзеянняў.
Чытайце таксама:
Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах
У Польшчы беларускаму дальнабойшчыку пагражае турма — спрабаваў увезці экзатычных яшчарак
Чорны лабрадор Піксель вынюхаў кантрабанды на 7 тысяч еўра на польска-беларускай мяжы