Грамадства66

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах

Кіроўца рэйсавага аўтобуса, які ехаў па маршруце Мінск — Вільня, спрабаваў схаваць ад мытнага кантролю больш за 25 тысяч еўра. Парушэнне выявілі супрацоўнікі аператыўнай і Гродзенскай рэгіянальнай мытняў.

Аўтобус прыбыў з Мінска ў пункт пропуску Каменны Лог. Кіроўца, грамадзянін Літвы, выбраў зялёны калідор, тым самым заявіўшы, што не мае тавараў і грашовых сродкаў, якія падлягаюць дэклараванню.

Падчас асабістага надгляду гродзенскія мытнікі знайшлі наяўныя грошы, схаваныя ў ніжняй бялізне мужчыны.

У дачыненні да грамадзяніна пачалі адміністрацыйны працэс паводле часткі 2 артыкула 15.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі. Схаваныя грошы канфіскавалі да рашэння суда.

Каментары6

  • Дык
    28.10.2026
    У майтках(ніжняй(?)бялізне,(а што ё верхняя?), ці ў трусах? І куды ён у тых трусоў грошы пхаў,вычварэнец? І дзе фоты жывёл, мілых трусікаў!
  • Žvir
    28.10.2026
    Kali b vioz hrošy ŭ majtkach, dyk pravioz by. A tak...vielmi padazrona.
  • ярэк
    28.10.2026
    кіроўца аўтобуса мог за тры разы спакойна перавезці. мытнікі - дасведчаныя псіхолагі, яны убачаць калі ты нервуешся

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА33

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна19

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага4

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА33

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць