БЕЛ Ł РУС

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр

29.10.2026 / 22:10

Nashaniva.com

У польскай вёсцы Кшэмень-Першы ў Люблінскім ваяводстве адбылася незвычайная сітуацыя. Мясцовыя жыхары выклікалі пажарнікаў і паліцыю, заявіўшы, што ў адным з падвалаў хаваецца «чорны чалавек», паведамляе TVP.

Фота: facebook.com/osp.krzemien.9

На месцы, аднак, высветлілася, што таямнічым няпрошаным госцем быў бабёр. Паводле інфармацыі добраахвотнай пажарнай службы Кшэменя-Першага, жывёла знаходзілася ў гаспадарчым памяшканні.

Фота: facebook.com/osp.krzemien.9

Бабёр не пацярпеў і не супраціўляўся. Яго бяспечна вывелі і вярнулі ў натуральнае асяроддзе пражывання.

Фота: facebook.com/osp.krzemien.9

Чорны бабёр — рэдкая колеравая разнавіднасць еўрапейскага бабра (Castor fiber), поўсць якога звычайна мае карычневы, каштанавы або шаравата-карычневы колер. Такія жывёлы ўсё часцей з’яўляюцца паблізу чалавечых паселішчаў.

Чытайце таксама:

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА

Каля Стэлы ў Мінску заўважылі бабра ФОТЫ

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў

Каментары да артыкула