Жыхарка Мінска Кацярына прагульвалася па ўзбярэжжы Свіслачы недалёка ад Стэлы і ўбачыла каля берага ракі нечаканую для такога месца жывёліну. Пра гэта дзяўчына расказала ў сацсетцы Threads, піша Blizko.by.

На ўзбярэжжы Свіслачы дзяўчына ўбачыла бабра. Дзіўна, але жывёліну не палохалі ні людзі, ні гукі ажыўленага праспекта. Бобр спакойна нешта шукаў у траве і сядзеў на беразе каля самай вады.
«Колькі была ў лясах — і ні разу баброў не сустракала, а тут у самым цэнтры сталіцы!» — напісала аўтарка ў публікацыі.

У каментарах адзначылі, што бабёр пасяліўся на тым беразе Свіслачы даволі даўно, але выбіраецца да людзей пасля заходу сонца познім вечарам.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары
Хадзіў у музэй, у оперны тэатар.
Адпачываў культурна