У Пакістане ў машыне хуткай дапамогі выбухнуў кіслародны балон. Як мінімум 10 ахвяр
У паўднёвай частцы Пакістана выбухнуў кіслародны балон у прыпаркаванай машыне хуткай дапамогі каля дзяржаўнай медыцынскай установы. Загінулі як мінімум 10 чалавек, у тым ліку пацыент гэтай установы, паведамляе ABC News.
Здымак ілюстрацыйны
Як паведаміў начальнік акруговай паліцыі Арыф Азіз, выбух адбыўся ў правінцыі Сінд. Сярод пацярпелых былі супрацоўнікі медыцынскай установы, пацыенты і іх сваякі.
Прадстаўнік мясцовай паліцыі Халіл Абра паведаміў, што пасля выбуху пацыентаў перавялі ў іншую бальніцу.
Прэзідэнт Пакістана Асіф Алі Зардары выказаў спачуванні сем’ям загінулых і заклікаў правесці хуткае і празрыстае расследаванне, каб высветліць прычыны здарэння. Ён таксама заклікаў улады ўзмацніць меры бяспекі, каб не дапусціць падобных інцыдэнтаў, і пажадаў пацярпелым хутчэйшага выздараўлення.
У жніўні ў тым жа Пакістане пажар, выкліканы выбухам кандыцыянера, забраў жыцці 14 нованароджаных у аддзяленні для немаўлят Пакістанскага інстытута медыцынскіх навук у Ісламабадзе. Адзінае дзіця, якое тады ўдалося выратаваць з аддзялення, памерла праз некалькі тыдняў. Такім чынам, агульная колькасць загінулых у тым здарэнні дасягнула 15 чалавек.
Чытайце таксама:
У Пакістане абрынуўся дах школы, загінулі як мінімум 27 вучняў і настаўнік
У Пакістане ў выніку тэракту загінулі больш за 10 чалавек
У Пакістане смяротнік узарваў бомбу. Загінулі мінімум 17 чалавек