БЕЛ Ł РУС

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $2000

30.10.2026 / 13:02

Nashaniva.com

Дзе самыя дарагія кватэры?

ЖК «Мінск-Свет». Фота: забудоўшчык

У Мінску ўжо не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадратнага метра жытла быў бы менш за $2000, адзначылі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве (НКА).

У НКА распавялі пра найбольш цікавыя трэнды на рынку, піша Office Life. Адзін з іх — зніжэнне з пачатку года прапановы на другасным рынку з 6,8 да 4,5 тысячы кватэр. Таму ў дамах ад 1980 года і старэй колькасць здзелак упала на 10−23% у залежнасці ад года пабудовы.

Самае дарагое жытло зараз у Цэнтральным раёне. У III квартале квадратны метр там каштаваў у сярэднім $2740. У топ-3 уваходзяць Кастрычніцкі і Савецкі раёны — адпаведна $2570 і $2440.

Танней за ўсё «квадрат» каштаваў у Заводскім раёне — $2020, Ленінскім — $2070 і Фрунзенскім — $2170. Пры гэтым больш за ўсё кватэр за ліпень — верасень было прададзена ў Кастрычніцкім раёне, дзе размешчаны ЖК «Мінск-Свет» — 732 здзелкі.

Цікава, што ў параўнанні з II кварталам найбольшы рост сярэдняй цаны жытла зафіксаваны ў Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнах — па 7%, а таксама ў Цэнтральным, Савецкім і Партызанскім — па 6%. Менш за ўсё падаражэлі кватэры ў Ленінскім раёне — на 3%.

Самым запатрабаваным жытлом па-ранейшаму з'яўляюцца невялікія кватэры да 40 квадратных метраў. Іх доля ў квартальных продажах вырасла да 34%. І, адпаведна, «аднапакаёўкі» самыя дарагія — у сярэднім $2520 за квадратны метр.

Яшчэ адзін важны факт: больш дарагія кватэры растуць у цане хутчэй, чым танныя. І, дарэчы, за тры папярэднія месяцы ў Мінску купілі 23 кватэры, даражэйшыя за 1 млн рублёў.

Пры гэтым у НКА адзначылі, што ў кастрычніку эксперты пачалі фіксаваць першыя прыкметы ахаладжэння рынку.

Чытайце таксама:

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску

Каментары да артыкула