Грамадства44

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску

У Мінскім раёне на аўкцыёне прадалі закінутую грамадскую прыбіральню на беразе вадасховішча Дразды. Новы ўладальнік заплаціў за яе 268 552 рублі — амаль 90 тысяч даляраў. За гэты кошт у Мінску можна набыць двухпакаёвую кватэру, піша выданне «Наш партал».

Фота: «БУТБ-Маёмасць»

Як паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці, аб’ект знаходзіцца на тэрыторыі пляжа № 5 вадасховішча Дразды, недалёка ад аграгарадка Ждановічы. Гэта не часовая туалетная кабінка, а капітальны будынак плошчай 192,7 квадратнага метра. У афіцыйных дакументах яго прызначэнне не акрэслена, але зямельны ўчастак адведзены для будаўніцтва і абслугоўвання грамадскай прыбіральні.

Разам з будынкам пакупнік атрымаў убудаванае электратэхнічнае абсталяванне, у тым ліку ўводную прыладу і размеркавальную шафу.

Пачатковы кошт лота складаў 255 763 рублі. На аўкцыён падаў заяўку толькі адзін удзельнік, таму таргі не адбыліся. Аднак паводле беларускіх правіл адзіны заяўнік меў права набыць маёмасць з надбаўкай 5% да пачатковай цаны. У выніку кошт склаў 268 552 рублі. Імя пакупніка і ягоныя планы наконт аб’екта не раскрываюцца.

Для параўнання, на 22 кастрычніка ў Мінску за такія грошы можна было набыць двухпакаёвую кватэру. Напрыклад, кватэру плошчай 48,5 квадратнага метра каля парку на вуліцы Пятра Глебкі, 90 прапаноўвалі за 265,9 тысячы рублёў. Яшчэ адзін варыянт — жыллё ў доме пасля капітальнага рамонту на вуліцы Краснаслабодскай, 7, за 235,3 тысячы рублёў.

Падобныя аб’екты ўжо выстаўлялі на продаж і раней. У 2024 годзе ў мінскім парку 40‑годдзя Кастрычніка прыбіральню спрабавалі пераабсталяваць пад рыбную рэстарацыю, выставіўшы яе за 130,8 тысячы рублёў. А ўлетку 2026 года ў Слуцку не змаглі знайсці пакупцоў для мясцовай цаглянай прыбіральні за 29,8 тысячы рублёў і драўлянай прыбіральні за 144 рублі.

Каментары4

  • выдаць кнігу на свой кошт
    22.10.2026
    @прадалі за кошт -- "за кошт" на русский язык переводится ОДНОЗНАЧНО как "ЗА СЧЁТ" ------- "яна жлуктала гарэлку за яго кошт"-------

    @За гэты кошт у Мінску можна
    @кошт лота складаў 2 ----

    Цана <----------------------------
    • Што гэта: Грашовае выражэнне вартасці тавару, гэта значыць колькі грошай хоча (і ставіць у магазіне) прадавец за сваю рэч.
    • Прыклад: «Цана на памідоры на рынку — 3 рублі за кілаграм».
    • Сутнасць: Гэта тое, па чым пакупнік купляе тавар у прадаўца.

    Кошт <------------------------------------
    • Што гэта: Выдаткі, затраты на вытворчасць, набыццё ці арганізацыю чаго-небудзь (у тым ліку сабекошт).
    • Прыклад: «Кошт вырошчвання кілаграма памідораў (насенне, дарога, праца) склаў 1,6 рубля».
    • Сутнасць: Гэта тое, у колькі абышоўся сам тавар або паслуга таму, хто іх вырабляе ці арганізуе.
    ________________________________________
    Формула сувязі
    Кошт (выдаткі) + Прыбытак (навар) = Цана
    Іншыя ўжыванні слова «кошт»
    Слова кошт таксама выкарыстоўваецца ў значэнні выдаткаў ці аплаты ў такіх выразах:
    • Сабекошт — сума ўсіх выдаткаў на стварэнне прадукту.
    • На свой кошт — за ўласныя грошы (напрыклад, выдаць кнігу на свой кошт).
    • Каштарыс — дакумент з разлікам будучых выдаткаў
  • Дроздчанин
    22.10.2026
    Если можно переоборудовать в жилье ,то профит очевиден.
    А деньги не пахнут(с)
  • Ну вось і ўсё ..
    23.10.2026
    Дроздчанин, я пра гэта ж падумаў. І не зьдзіўлюся калі гэта зробяць госьці зь цёплых краінаў.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць