Пад Гомелем ліса ў капкане вывела прыродаахоўнікаў на браканьера
Пад Гомелем выратавалі лісу, якая трапіла ў пастку, а на наступны дзень затрымалі мужчыну, які паставіў капканы. Здарэнне адбылося ў зоне, дзе паляванне забаронена. Пра пасткі, у адну з якіх трапіла рыжая ліса, інспектарам Гомельскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету паведамілі відавочцы.
Скрыншот з відэа
На месца прыехалі спецыялісты разам з егерам. Яны вызвалілі жывёліну з капкана і выпусцілі яе на волю.
Пасля гэтага інспектары вырашылі высветліць, хто паставіў пасткі ў забароненай для палявання зоне. Яны арганізавалі схаванае назіранне. Ужо на наступны дзень да капканаў вярнуўся мужчына, які, паводле інфармацыі інспекцыі, іх паставіў. Яго затрымалі на месцы.
Цяпер вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы паводле часткі 2 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за незаконнае паляванне.
Чытайце таксама:
У браканьераў пад Слаўгарадам знайшлі траціл і баявыя гранаты
Браканьеры застрэлілі лася пад Кобрынам. Іх вылічылі па абломках бампера
Ласяня, якое ў Рэчыцкім раёне ўратавалі ад браканьераў, вярнулі ў лес