БЕЛ Ł РУС

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз

30.10.2026 / 21:03

Nashaniva.com

«Белпошта» з 1 лістапада прыпыняе прыём міжнародных паштовых адпраўленняў з таварамі, якія прызначаныя для краін Еўрасаюза. Прычынай сталі новыя мытныя патрабаванні ЕС.

Мінскі паштамт. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

З 1 лістапада ў Еўрасаюзе ўводзяцца мытныя зборы за апрацоўку тавараў, якія імпартуюцца з трэціх краін у рамках дыстанцыйнага гандлю і электроннай камерцыі. Новыя правілы распаўсюджваюцца на ўсе міжнародныя паштовыя адпраўленні з таварамі незалежна ад іх фактычнага кошту.

У «Белпошце» патлумачылі, што не маюць тэхнічнай магчымасці перадаваць мытным службам краін ЕС неабходную інфармацыю пра ідэнтыфікатары тавараў. Таму прыём усіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў з таварамі ў еўрапейскія краіны часова спыняецца.

Абмежаванне не закране пасылкі з таварамі, якія фізічныя асобы дасылаюць адна адной, калі такія адпраўленні не звязаныя з дыстанцыйным гандлем або электроннай камерцыяй. Гэта датычыцца, у тым ліку, падарункаў, фактычны кошт якіх не перавышае 45 еўра.

«Белпошта» сумесна з Сусветным паштовым саюзам працуе над вырашэннем праблемы.

Чытайце таксама:

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай

«Белпошта» перастане адпраўляць пасылкі ў ЗША

21vek.by займеў уласны паштовы сэрвіс для дастаўкі пасылак

Каментары да артыкула